Жыхары Віцебшчыны гэтай зімой як ніколі часта скардзяцца на ацяпленьне. Дакладней, на абыякавасьць і нядбайнасьць мясцовых уладаў. Самыя адметныя выпадкі — у аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёну і ў райцэнтры Мёры. Там людзі суткамі застаюцца без ацяпленьня, у той час як тэмпература на вуліцы апускалася да мінус дваццаці градусаў.
У Бабінічах — 4 з паловай тысячы насельніцтва, і прынамсі траціна зь іх ужо некалькі дзён жыве без ацяпленьня ў кватэрах: прарвала трубы цеплатрасы. Паралізаванага пэнсіянэра суседзі абкладаюць грэлкамі, каб ня зьмерз на сьмерць, і па чарзе прыносяць абагравальнікі ў ягоную кватэру — пра такі выпадак апавёў мясцовы жыхар Ігар Грышанаў:
«Суседзі паехалі па абагравальнікі, даюць на кароткі час. Было 2 градусы ў кватэры. Тры абагравальнікі ўключылі — падвысілі да +10. Людзі грэюцца газам, электраабагравальнікамі, а тарыфы ў Бабінічах такія самыя, як у горадзе! Часткова пасёлак адключаны — дзе ад цяпла, дзе ад гарачай вады, дзе проста ад вады. Людзі мерзнуць, дзеці хварэюць, іх у школу нават ня водзяць, бо там халодна. Хто пераехаў жыць да сваякоў, хто лёг у шпіталь — ад безвыходнасьці!»
Ігар Грышанаў — старэйшына вёскі Стаўры Бабініцкага сельсавету. Ад мясцовых уладаў, па ягоных словах, патрабаваць дапамогі безвынікова:
«У каго пытацца? Што наш сельскі савет? Там за 5 год памянялі 9 старшыняў. Кожны, хто прыходзіць, пакуль тысячу баксаў ня ўгорне ў рамонт службовай машыны, не супакоіцца. Трубы на цеплатрасе даўно было пара замяніць, а ў якім кірунку сродкі на гэта пайшлі — незразумела! 30 пісьмовых скаргаў падалі жыхары Бабінічаў, і гэта не апошнія скаргі, я думаю: усе чакаюць, дзе прарвецца зноў, бо трубы сталі як фольга».
Апошні раз старшыню сельсавету звольнілі 3 студзеня. Гэта была мясцовая жыхарка, і яна спрабавала дапамагчы людзям. А ў новай старшыні зусім іншы клопат, ёй не да праблемаў з ацяпленьнем, працягвае Ігар Грышанаў:
«На гэтае месца прыйшла Мацьвеева, якая жыве ў горадзе. І замест каб дапамагчы людзям, вырашаць гаспадарчыя праблемы, яна цяпер займаецца выбарчай кампаніяй! Хоча балятавацца ў дэпутаты, зьбірае подпісы. Пару дзён папрацавала тут, і ўжо ідзе ў дэпутаты! А што людзі мерзнуць — дык напляваць на гэтых людзей!»
Праблема кепскага ацяпленьня ў Мёрах таксама выплыла на паверхню падчас гэтай выбарчай кампаніі. Прыхільнік стварэньня БХД Валеры Валажонак, які хоча балятавацца ў абласны і раённы саветы, прайшоўся па кватэрах выбарцаў, якія нават сьпяць у валёнках. У самога Валерыя Валажонка батарэі ў хаце проста палопаліся ад холаду:
«Батарэі палопаліся, і я тыдзень хадзіў да галоўнага інжынэра, да нашага старшыні райвыканкаму. Як на працу хадзіў да іх штодня, дык прыехалі і адрэзалі мне адзін радыятар, што патрэскаўся. Пакінулі адзін пакой без батарэі ўвогуле — дапамаглі, называецца! І галоўны інжынэр — Каратаеў ягонае прозьвішча — яшчэ й пагражаў, аж да нецэнзурнай лаянкі, што яны мне нічога не абавязаныя і абрэжуць ацяпленьне ўвогуле. А ў мяне і так у хаце 0 градусаў, у кватэрах, дзе шматкватэрныя дамы, сьцены лёдам пакрыўшыся. Старыя, дзеці сьпяць у валёнках! Мы ўчора як паглядзелі, дык такога генацыду нідзе ня бачылі больш!»
Прычына холаду ў кватэрах — нізкая напруга падачы гарачай вады ад кацельні. Так бывала і раней, што помпы не спраўляліся з падачай цяпла. Але сёлета кацельня мусіць абслугоўваць новы аб’ект — будынак спартовай школы. Раней ён узімку не ацяпляўся, а цяпер там зрабілі «казарму» для вайскоўцаў, якія прыехалі ў Мёры на тэрытарыяльныя вайсковыя вучэньні, працягвае спадар Валажонак:
«Ня ведаю, як раней там узімку мучыліся спартоўцы. На дадзены момант там жывуць вайскоўцы — цалкам усё акупавалі, блокпасты паставілі... Школа № 3 цяпер мерзьне, там дзеці ў куртках сядзяць! У шматкватэрных дамах, дзе жывуць розныя чыноўнікі, яны сабе паставілі дадатковую помпу. І яшчэ цяпла адпампавалі ад трэцяй школы, там яшчэ халадней стала... У некаторых у прыватным сэктары захаваліся печкі. Яшчэ пры саветах складзеныя, і 30 год у іх ужо ня паляць. Дык людзі мерзнуць, але печкамі не карыстаюцца — бо як запаліш у іх, дык адразу і згарыш! Дый няма ні ў кога запасу паліва»...
Жыхары Мёраў ня ведаюць, колькі будуць працягвацца вучэньні і як хутка зьедуць раскватараваныя ў райцэнтры вайскоўцы. Абмяркоўваюць сытуацыю, зьбіраючыся купкамі на вуліцы, бо ў халоднай хаце дужа ня ўседзіш. І гавораць, як кажа спадар Валажонак, зусім нечаканыя рэчы: што мясцовыя кіраўнікі — гэта самая сапраўдная «пятая калёна», бо гэта яны ствараюць невыносныя ўмовы для жыцьця. І як вынік — распальваюць варожасьць да вышэйшых дзяржаўных уладаў краіны.

Пару дзён папрацавала тут, і ўжо ідзе ў дэпутаты! А што людзі мерзнуць — дык напляваць на гэтых людзей!