Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліна: Цяпер быць беларускамоўным прасьцей, чым гадоў 10 таму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы на наступныя пытаньні на адрас svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Спачатку мне пашанцавала са школьнай настаўніцай, дзякуючы якой нарадзілася любоў да беларускай мовы; потым, ва ўнівэрсытэце – з цудоўным Настаўнікам Юрасём Бушляковым, дзякуючы якому зьявілася ідэя размаўляць па-беларуску не ў асобных сытуацыях, а заўсёды. Потым дзеці нарадзіліся, я ж мушу быць для іх узорам:)

2. Я мовай не карыстаюся... Я ёю жыву.

3. Мова дапамагае завязваць кантакты зь людзьмі, якія мне цікавыя, і адчапіцца ад людзей, якія мне нецікавыя. Яшчэ часта зьніжкі даюць – прыкладам, на рынку ці на якія-небудзь паслугі, калі размаўляеш па-беларуску.

4. Пакуль дзеці малыя, цяжка падбіраць для іх мультфільмы, кнігі і да т.п. па-беларуску. Расейскамоўных матэрыялаў непараўнальна болей... А каб адшукаць што вартае па-беларуску, трэба добра пабегаць. А ўвогуле зараз быць беларускамоўным прасьцей, чым гадоў 10 таму. Больш прыязнасьці ў стаўленьні.

5. Паколькі вы займаецеся выданьнем літаратуры, чаму б не выдаваць кнігі і дыскі для дзяцей? Бо калі ня выгадаваць іх беларусамі цяпер, хто будзе разумець вас (нас) гадоў праз 20-30? ;)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG