Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніс Курган: Выкладчыкі пачыналі ставіцца да мяне больш ляяльна


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Пачаў размаўляць па-беларуску я тады, калі паступіў на гістарычны
факультэт. Высокая самасьвядомасьць разам з новым асяродзьдзем паўплывалі на мяне ў гэтым рашэньні.

2. Зараз жа карыстаюся беларускай мовай толькі зь беларускамоўным
суразмоўцам, ці на занятках па некаторых прадметах ва ўнівэрсытэце
(напр., гісторыя Беларусі). І таксама ў інтэрнэце.

3. Мова дапамагала ў вучобе. Раз-пораз выкладчыкі, зь якімі размаўляў
па-беларуску, пачыналі больш ляяльна ставіцца да мяне :)

4. Іншы раз людзі не разумелі мяне, перапытвалі словы, ці ўвогуле
мармыталі сабе пад нос нешта накшталт «Ну нічего не понімаю...».

5. Ствараць якасны прадукт, больш надаць увагі выданьню беларускамоўнай мастацкай літаратуры. Павышаць культурны ўзровень беларусаў (праз артыкулы, кнігі, перадачы), а таксама ўзровень культурнага прадукту, які выходзіць на беларускі рынак. Беларускамоўнасьць павінна ня толькі існаваць, яна мусіць несьці ў сабе талент і камэрцыйны посьпех. І каб крыху менш палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG