31 студзеня на праспэкце Незалежнасьці былі адзьнятыя фрагмэнты пагоні і сутыкненьня некалькіх аўтамабіляў, а на 1 лютага заплянаваны эпізод зь вялікай масоўкай: блізу 5 тысяч мабілізаваных студэнтаў будуць імітаваць масавую акцыю — як і напярэдадні, без апазыцыйных лёзунгаў і атрыбутыкі. Тым часам у сацыяльных сетках зьявіліся заклікі наладзіць флэшмоб: сабрацца на Кастрычніцкай а 22-й гадзіне і ў прыцэле кінакамэр рабіць фіззарадку.
Першыя натурныя здымкі да «Авэля» адбыліся 30 студзеня на плошчы Незалежнасьці і прынесьлі інтэрнацыянальнай камандзе немалую «славу». Іншая справа, ці разьлічвалі яны на «папулярнасьць» менавіта такога кшталту?
Журналістаў, якія сабраліся ацаніць разрэклямаваны «нацыянальны праект», міжволі зьдзівіла занадта вольная інтэрпрэтацыя нядаўняй гісторыі. Так, калектыўны мозг пастанавіў, што ў ролі апанэнтаў рэжыму будзе дастаткова безаблічнага натоўпу, які «дзеля забавы» штурмуе Дом ураду — прынамсі, ад бел-чырвона-белых сьцягоў і палітычных лёзунгаў вырашана адмовіцца. Затое «паліткарэктная» замена нямала павесяліла як рэальную, так і віртуальную прастору: замест «Жыве Беларусь!» масоўцы прапанавалі выкрыкваць па-расейску «Мы против!» і «Что-то не так!». Апошняе стала гітом інтэрнэту, спарадзіўшы дасьціпную галерэю фотажабаў. Затое ў руках дэманстрантаў апынуліся «кактэйлі Молатава», якімі яны закідвалі байцоў спэцназу, што яўна пазычана з украінскага Майдану.
31 студзеня маштаб імітацыйных «забурэньняў» быў меншы: здымаліся шараговыя сцэны і гонкі па начным горадзе з «разьбіваньнем машынаў». Праўда, маштаб не дацягваў да абяцаньняў прадэманстраваць трукі, «якіх яшчэ сьвет ня бачыў».
Увогуле складваецца адчуваньне, што ў карціну пра беларускіх братоў-антаганістаў, «сьпісаных» зь біблейскіх Каіна і Авэля, аўтары намагаюцца ўсунуць усе нешматлікія падзеі, якія падпадаюць пад «знакавыя». У прыватнасьці гэта тычыцца спробы рэканструкцыі выбуху ў менскім мэтро. Як сказаў генэральны прадусар праекту Сяргей Ждановіч, галоўная мэта эпізоду — аддаць даніну павагі ратавальнікам з падразьдзяленьняў Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, якія 11 красавіка 2011 году рызыкавалі ўласным жыцьцём. Якім бокам гэта датычыцца сюжэту — застаецца пытаньнем.
Драматург Андрэй Курэйчык, які напісаў сцэнары для немалой колькасьці мастацкіх фільмаў, ня верыць у ідэалягічны эфэкт «Авэля», на які ўлады выдаткавалі больш за 2 мільёны даляраў:
«Ну, пра нейкі эфэкт гаварыць ўжо не выпадае. Мы бачым па інфармацыйным фоне, што людзі вельмі іранічна да гэтага праекту ставяцца, і я думаю, што гэтую іронію ўжо немагчыма будзе ніяк пагасіць. То бок, адпачатку ніхто ня ставіцца да фільму сур’ёзна. Ужо тое, як пачаліся здымкі, не дазваляе ўспрымаць гэтае кіно як нешта сур’ёзнае. Нават калі там будзе здымацца Эрык Робэртс ці хтосьці яшчэ. Гэта па-першае. А па-другое, наколькі я ведаю сюжэт, ён сам па сабе вельмі слабенькі. Але галоўнае, што гэты чалавек — Васількоў — ён ніякі не рэжысэр, таму гэта ўсё скончыцца чарговым дрэнным кінафільмам, які разам зь іншымі дрэннымі фільмамі, зьнятымі да гэтага „Беларусьфільмам“, будуць ляжаць на адной паліцы».
Права на здымкі кінафільму «Авэль» атрымала кампанія «Нонстоп Мэдыя», непасрэднымі куратарамі праекту — Сяргей Ждановіч і Юры Ігруша. У якасьці рэжысэра з ЗША выпісаны невядомы шырокай публіцы Ўільям Дэвіталь, які за савецкім часам быў Віталём Васільковым і займаўся выключна пастаноўкай трукаў. Абяцаецца, што да працы далучацца галівудзкія акторы Эрык Робэртс і Міла Ёвавіч. На пытаньне — якімі ганарарамі яны зьбіраюцца завабіць нятанных зорак — той жа Ждановіч загадкава спаслаўся на «сувязі». Маўляў, зразумела, што ўсяго бюджэту фільму не хапіла б нават на Робэртса, які ўжо даўно сьпісаны ў наклад і задавольваецца другаснымі ролямі ў тэлесэрыялах. Імёны іншых актораў гледачам наўрад ці што скажуць, апроч, бадай, Уладзімера Гасьцюхіна: ведаючы ягоныя палітычныя прыярытэты, можна прадказаць, што абраная аўтарамі лінія яму будзе даспадобы.
У той жа час многія аналітыкі абвінавачваюць стваральнікаў «Авэля» ў мастацкай спэкуляцыі на яшчэ сьвежых падзеях, што прынесьлі боль і пакуты сотням людзей. Так, Уладзімер Халіп, які доўгі час адпрацаваў у структуры «Беларусьфільму», лічыць, што занадта вольная інтэрпрэтацыя гістарычнай праўды — гэта зьдзек з тых, хто трапіў пад зачыстку Плошчы ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Сярод жорстка зьбітых, а пасьля арыштаваных і асуджаных, была ягоная дачка Ірына і зяць Андрэй Саньнікаў:
«Мы ўсе памятаем, што тады адным махам схапілі болей за 700 чалавек. Шмат хто з гэтых людзей атрымаў турэмныя тэрміны, шмат хто зь іх сядзіць і сёньня. Што такога здарылася, што вымагала такой жорсткай „зачысткі“? Якая была патрэба кідаць супраць мірных людзей спэцназ, байцы якога навучаныя дзеля таго, каб змагацца з тэрарыстамі? Што адбылося надзвычайнага ў краіне? Нічога! Таму ўсе тыя людзі, якія бяруць удзел у гэтым „нацыянальным кіно“ так званым, адкуль бы яны не былі, яны вартыя толькі пагарды і ганьбы. Пра якую каштоўнасьць можна казаць, пра якое мастацтва? Абсурд. На гэты конт увогуле ня варта нават разважаць...».
Нягледзячы на абурэньне пэўнай часткі грамадзкасьці, «Авэль» атрымаў статус «нацыянальнага праекту». У дапамогу здымачнай групе кінутыя дзяржаўныя службы, ад якіх залежыць забесьпячэньне бесперашкоднага працэсу стварэньня кінашэдэўру. На гэтай падставе камандзіруюцца байцы спэцназу, «ціхары» для вылічэньня падазроных элемэнтаў, студэнцкая масоўка, а таксама тэхнічныя сродкі — аўтазакі, машыны пажарнай службы і хуткай дапамогі. Уключна да 2 лютага ад 20-й гадзіны перакрываецца рух на праспэкце Незалежнасьці: нішто не павінна замінаць творцам сканцэнтравацца на дзяржаўнай замове.
1 лютага з 20:00 — ад Заходняга моста (гэта мост з праспэкта Незалежнасьці на Маскоўскую вуліцу) да вуліцы Янкі Купалы. У аб’езд пойдуць аўтобусы 1, 23, 35С, 40, 50С, 65, 69, 100, 115Э, 123, 127, 300Э.
2 лютага з 20:00 ад Заходняга моста да вуліцы Сьвярдлова. У аб’езд пойдуць аўтобусы 1, 35С, 40, 50С, 69, 100, 115Э, 123, 127, 300Э.

Калі перакрыюць праспэкт