Вірус #чтотонетак за адзін дзень захапіў байнэт. Дзіўныя выказваньні прадусара фільму «Авэль» Сяргея Ждановіча, першы здымачны дзень ды і ўся гісторыя стварэньня «нацыянальнага кінашэдэўру» натхняюць беларусаў на народную творчасьць, якая імгненна разыходзіцца па сацыяльных сетках. Арт-сядзіба і Радыё Свабода сабралі ў адным месцы першыя зародкі «чтотонетак» рэвалюцыі.