Паводле экспэртаў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, сёлета ў Беларусі будуць цыркуляваць ужо знаёмыя зь мінулага сэзону субтыпы вірусаў грыпу А Н1N1 (цяпер яго завуць «сьвіным», а на пачатку мінулага стагодзьдзя звалі «гішпанкай»), а таксама вірусы групы В, якія зьяўляюцца менш агрэсіўнымі. Галоўная небясьпека захворваньня, лічаць адмыслоўцы, у тым, што грыпозны вірус цыркулюе ў крыві і атручвае арганізм, парушаючы шэраг важных жыцьцёвых функцыяў. Сярод асноўных наступстваў — пнэўманія, параза сардэчнай мышцы ды дробных сасудаў, шматлікія кровазьліцьці ў розныя органы. Як мяркуюць адмыслоўцы, сёлета ў Беларусі эпідэмія будзе, магчыма, сярэдняй ступені. Але горшы сцэнар таксама ня выключаны.
Адмыслоўцы Цэнтру кантролю ды прафіляктыкі захворваньняў (Атлянта, ЗША) лічаць: каб перажыць час эпідэміі вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў, трэба выконваць наступныя вельмі простыя правілы:
— не пераносіць недамаганьні на нагах, а імкнуцца вылежаць гэты час;
— піць як мага больш цёплага;
— прыкрываць рот і нос пры чханьні;
— трымаць рукі ў чысьціні;
— не дакранацца да вачэй, носа ды рота;
— прытрымлівацца здаровых звычак.
Наколькі ўдаецца выконваць гэтыя простыя правілы ва ўмовах беларускай вязьніцы, мы папрасілі расказаць былога асуджанага, у мінулым унівэрсытэцкага выкладчыка Міхаіла, які адбыў за кратамі 5 гадоў і перажыў за гэты час не адну эпідэмію грыпу.
«Выканьне некаторых рэкамэндацыяў, кшталту „чыстых рук“, залежыць выключна ад саміх вязьняў. Далёка ня ўсіх тых, з кім я сядзеў, можна назваць людзьмі ахайнымі. Што да парадаў, каб болей ляжаць ды болей піць, то пры тэмпэратуры з дазволу лекараў ляжаць было можна, а вось зь цёплым пітвом было цяжэй. У будзённыя дні электрычнасьць у жылой зоне вырубалі, так што ваду кіпяцільнікам не згатаваць. Але вось некаторыя грэлі ваду старым арыштанцкім мэтадам — на агні з прасьцінаў ды сала», — сьведчыць былы асуджаны.
На пытаньне, ці шмат людзей хварэюць за кратамі на грып і як часта хварэў ён сам, Міхаіл адказвае:
«У турэмных камэрах, дзе звычайна чалавек 10 на 18 кв.м, хварэлі ўсе, на зоне лежма ляжала дзесьці палова асуджаных. Астатнія або пераносілі хваробу на нагах, або зусім не хварэлі, бо прызвычаіліся весьці здаровы лад жыцьця.
Асабіста я ад 1992 году ўвогуле не хварэў ані разу, бо ў любое надвор’е бегаў, а ўзімку абціраўся сьнегам. Сваіх звычак не мяняў і за кратамі. Ад прапановаў вакцынацыі заўсёды адмаўляўся ў пісьмовай форме, бо бачыў, як пакутавалі ад ушпіленай конскай дозы іншыя сядзельцы, прычым так, што з гадзіну не маглі элемэнтарна хадзіць. Прычым што гэта менавіта за вакцына, ад якіх штамаў, ніхто не тлумачыў. У СІЗА, калі чалавек хварэў, яму прапаноўвалі ўкалоць 10 кубоў антыбіётыкаў, што пры грыпе абсалютна не дапамагала. Увогуле я вельмі насьцярожана стаўлюся да ўсіх гэтых вакцынацыяў, бо памятаю, як пры канцы 1990-х нас у працоўных калектывах ды паліклініках пагалоўна прымушалі вакцынавацца ледзь не да звальненьня з працы. А потым высьветлілася пры праверцы, што Міністэрства аховы здароўя закупіла пратэрмінаваную імпартную вакцыну ад леташняга штаму. Той скандал неяк замялі. Аднак знаёмыя мэдыкі паведамілі, што ў пэнітэнцыярных установах падобная схема зусім ня выключаная».
Міхаіл кажа, што выпадкаў сьмерці ад грыпу ён на свае вочы ня бачыў. Але калі чалавек доўга і цяжка хварэў, яго адвозілі ў рэспубліканскую «бальнічку». Пасьля гэтых людзей ён у калёніі не сустракаў. Магчыма, іх пасьля выздараўленьня пераводзілі ў іншыя папраўчыя ўстановы, аднак, хутчэй за ўсё, яны каналі ў шпіталі.
Жонка асуджанага на 18 гадоў Пятра Кучуры — Людміла, ведаючы, наколькі могуць быць небясьпечныя наступствы грыпу для яе 58-гадовага мужа, інваліда па сэрцы (цяпер ён у Магілёўскай турме), імкнецца загадзя, дзесьці за пару месяцаў да эпідэміі даслаць мужу мэдычную бандэролю.
Кучура: «Я добра разумею, наколькі мой муж паддатны на інфэкцыі і наколькі яму цяжка будзе пераносіць усе гэтыя прастуды ў турэмных умовах, калі днём не дазволена прылегчы. За сон днём у калёніі яго неаднойчы каралі ШЫЗА, а потым як злоснага парушальніка ўвогуле перавялі ў «крытку».
Да вакцынацыі на зоне Людміла ставіцца гэтаксама, як і былы асуджаны Міхаіл, — скептычна. Паводле жонкі асуджанага, кіраўніцтва ДВП неаднойчы дэманстравала ёй ды іншым сем’ям, што іхнія сваякі за кратамі — гэта быдла, а таму людзкага стаўленьня да сябе не заслугоўваюць... Людміла перадала нашай праграме адказ з дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, калі яна і яшчэ 8 маці ды жонак асуджаных накіравалі ліст у прэзыдэнцкую адміністрацыю пра цяжкую эпідэмію грыпу на зоне. На зварот жанчын, заклапочаных тым, што зьняволеныя цяжка пераносяць хваробу, ляжаць з высокай тэмпэратурай і не атрымліваюць аніякага лекаваньня, чыноўнікі адказалі: вашы сьцьвярджэньні некарэктныя. У пэнітэнцыярных установах робіцца ўсё неабходнае.
Кучура: «Я магу сказаць, што ўсе гэтыя запэўніваньні чыноўнікаў наконт клопату пра здароўе вязьняў — суцэльная мана. Мы чулі галасы нашых родных праз тэлефон і паводле гэтых галасоў маглі меркаваць пра іхні стан. Нашы мужы і сыны казалі, што людзі хварэюць, але акрамя цыбулі ды часныку ім нічога не даюць. Чаму нас абвінавацілі ў некарэктнасьці звароту? Мы пісалі і будзем пісаць ва ўсе інстанцыі, каб там усё ж нехта падумаў, што за „калючкай“ таксама людзі. Чамусьці ўпэўненая, што мы надалей будзем атрымліваць падобныя адпіскі чыноўнікаў. І таму мы, блізкія, непакоімся за здароўе нашых родных за кратамі і перад эпідэміяй абавязкова пачынаем дасылаць нашым родным мэдычныя бандэролі. Але ж такі момант: колькасьць мэдычных бандэроляў абмежаваная — два разы на год. Калі раней ты дасылаў, то болей нельга».
Як паведамілі родным асуджаных у Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў, у гэтым сэзоне сваякам дазволена перадаваць у санчасткі калёніяў вакцыну ад грыпу. З улікам таго, што ў мэдычную бандэролю раяць на гэты пэрыяд, зноў жа з дазволу ДВП, класьці колдрэкс, пласьціны для горла, вітаміны, анальгетыкі, некаторыя іншыя лекавыя сродкі, то кошт бандэролі, нават пры самых сьціплых падліках, цягне больш як на паўмільёна.
Для маці 19-гадовага асуджанага Тацьцяны такая сума вельмі адчувальная. Яна дапамагае сыну адна з сваіх сьціплых заробкаў сацыяльнага работніка. Летась яе Андрэй правёў у санчастцы калёніі дзесьці каля месяца: грып даў ускладненьне — цяжкую пнэўманію. Андрэй заразіўся ад суседзяў па нарах, якія чхалі ды кашлялі, аднак пераносілі хваробу на нагах. Прафіляктыка грыпу праз паяданьне цыбулі ды часнаку — іх тады былі завезьлі ў калёнію — дапамагала ня ўсім. Тым, хто, як Андрэй, меў праблемы са страўнікам, гэтыя натуральныя вітаміны ўвогуле былі шкодныя.
Паводле Тацьцяны, у сына ўсё пачалося з галаўнога болю ды недамаганьня. Аднак тэмпэратуры не было, а таму ён мусіў штодня ў любое надвор’е хадзіць на шыхтаваньні ды яшчэ займацца зарадкай там жа на вуліцы. Прылегчы днём на ложак можна было толькі з дазволу лекара. А паколькі тэмпэратуры не было, ніхто яму гэтага не дазваляў. Адзін з суседзяў па кубрыку, які таксама кепска сябе адчуваў, на шыхтаваньне ды зарадку хадзіць адмовіўся і трапіў за гэта ў ШЫЗА. Паводле правілаў у штрафным ізалятары дазволена быць толькі ў турэмнай робе. Ад пераахалоджваньня мужчына зусім занямог. Спачатку яго лячылі ў санчастцы, потым перавялі ў рэспубліканскую «бальнічку». Назад у калёнію асуджаны ўжо не вярнуўся. Некаторыя казалі, што памёр, некаторыя — што лекуецца ад сухотаў у турэмным шпіталі. Андрэй жа трапіў у санчастку толькі пасьля таго, як аднойчы пасьля шыхтаваньня страціў прытомнасьць.
Былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч кажа, што ўтрыманьне за кратамі ў пляне здароўя больш за ўсё б’е па так званых хроніках. Сяргей трапіў у вязьніцу з астмай. Да розных інфэкцыяў ды вірусаў быў вельмі чульлівы. За параўнальна кароткі час — 8 месяцаў адседкі — ягоныя дыхальныя праблемы істотна пагоршыліся. Ён быў адчувальны да самай нязначнай інфэкцыі:
«Сама скучанасьць людзей у адным месцы — на зонах яшчэ сяк-так, але асабліва ў турмах — зразумела, прыводзіць да адмоўных наступстваў. Усе хранічныя хваробы там толькі абвастраюцца. Што значыць мэдычная дапамога, напрыклад, у турме? Падсьледны піша заяву, што яму неабходна сустрэцца зь лекарам. Лекар, звычайна агульны тэрапэўт, прыходзіць, праз вакенца пытаецца: якія праблемы? Чалавек скардзіцца на галаўны боль, на боль у горле, кашаль... У выніку атрымлівае нейкую таблетку, якую лекар дае, бадай, і пры абсалютна іншых хваробах. Пра абсьледаваньне нейкае няма і гаворкі. Я не загнуўся таму, што мне перадавалі якасныя і адэкватныя лекі з волі».
Самае небясьпечнае з інфэкцыйных захворваньняў, якое можа напаткаць любога чалавека з аслабленым імунітэтам, — гэта сухоты, кажа Парсюкевіч:
«У Беларусі на зонах ён вельмі распаўсюджаны. У нас быў малады хлопец без аднаго лёгкага. Настолькі зьела яго хвароба, што прыйшлося ампутаваць. Хлопцу гадоў 25. Ці дажыве ён да 40 — вялікае пытаньне. Памятаю выпадак, калі мяне этапавалі з Жодзіна ў Шклоў. Пару гадзін мы ехалі ў адным купэ з хлопцамі з адкрытай формай тубэркулёзу. Яны зайшлі да нас у марлевых павязках, якія быццам бы тэарэтычна абараняюць ад інфэкцыі іншых. Але ўжо празь некалькі хвілін, з улікам таго, што ў такія купэ набіваюць шмат людзей, пачалі задыхацца і прасіць: „Хлопцы, можна зьняць павязкі, а то памром?“ Ну, а што тут рабіць?
Зразумела, дазволілі. Увесь астатні час яны ехалі ўжо без павязак.
Лічу, мне асабіста пашчасьціла, што не падхапіў. З-за таго абыякавага стаўленьня да ЗК, якое дэманструюць супрацоўнікі пэнітэнцыярнай сыстэмы, перабрацца на той сьвет вельмі і вельмі проста».
Як мяркуе беларускі лекар-імуноляг Аляксей, у Беларусі па-ранейшаму мала што вядома пра рэальныя лічбы сьмяротнасьці ад рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў. Адсюль — інфантыльнае стаўленьне да хваробы на ўзроўні масавай сьвядомасьці. Шмат што залежыць і ад асаблівасьцяў нашай айчыннай мэдычнай тэрміналёгіі. Калі ў ЗША ды заходніх эўрапейскіх краінах кажуць: грып справакаваў летальны вынік, то на былой савецкай прасторы канстатуюць: чалавек перахварэў на грып і памёр ад ускладненьняў. Аляксей лічыць, што толькі прафіляктыка можа паўплываць на сьмяротнасьць, выкліканую грыпам.
Былы вязень сумленьня, доктар мэдычных навук, аўтар кнігі «Турма і здароўе» Юры Бандажэўскі адзначае:
«З прычыны няспынных скразьнякоў аслабленаму арганізму зьняволенага ўсё цяжэй даваць рады цяжкім жыцьцёвым умовам камэры, і ён робіцца паддатны самым розным прастудам. Захворваньні гэтыя могуць цягнуцца доўга і пераходзіць у запушчаныя формы, калі іх недастаткова лячыць і не мяняць умовы побыту хворага».
Немалую ролю, паводле аўтара, у схільнасьці вязьня «да прастудных, інфэкцыйных і анкалягічных захворваньняў (іх таксама нямала ў няволі)» грае «зьніжэньне імунітэту. Без сумневу, свой уплыў на працэс аказвае тая стрэсавая сытуацыя, у якой стала знаходзяцца арыштанты».
У сваёй кнізе доктар Бандажэўскі дае шэраг парадаў для вязьняў на пэрыяд эпідэміі грыпу ды іншых інфэкцыйных рэсьпіраторных захворваньняў.
За кратамі, дзе атрымаць адэкватную мэдычную дапамогу вельмі цяжка, людзі найчасьцей глытаюць усё, што могуць здабыць. Як правіла большасьць зь іх у леках нічога ня цяміць, а падказаць няма каму. Прафэсар перасьцерагае ўсіх, хто думае пра здароўе, ад бессыстэмнага ўжываньня мэдыкамэнтаў.
«Прырода дала кожнай жывой істоце сілу спраўляцца з рознымі хваробамі самастойна, — піша Юры Бандажэўскі. — Гэтая сіла (імунітэт) згасае ня толькі ад духоўнай слабасьці, але і ад злоўжываньня лекамі.
З даўніх часоў зьняволеныя практыкуюць правераныя мэтады аказаньня самім сабе першаснай дапамогі пры тых ці іншых сымптомах. Яны паходзяць з народнай мэдыцыны, якой на працягу стагодзьдзяў карысталіся нашы бабулі і дзядулі. Іх няхітрыя рэцэпты былі свайго роду штуршком для працы абаронных сілаў арганізму, каб ён самастойна даў рады той ці іншай хваробе
Напрыклад, грып. Дзеля прафіляктыкі лепш за ўсё штораніцы абцірацца мокрым ручніком. Карысна таксама абціраць скроні кругавымі рухамі пальцаў, а ноздры — рухамі ад ноздры да пераносься. Пасьля гэтага можна рабіць абціраньне кругавымі рухамі за мочкамі вушэй.
Часьцей за ўсё грып пачынаецца з высокай тэмпэратуры, амаль без сымптомаў. У некаторых людзей узьнікаюць болі ў жываце, ламата ў буйных суставах, боль пры дотыку да скуры. Адчуўшы гэтыя сымптомы, трэба зьвярнуцца да лекара.
Вельмі часта ў няволі здараюцца прастуды. Можна прамываць нос і насаглотку гарбатай або закапваць у нос сок цыбулі, разьведзены напалову з гатаванай вадой. Трэба, аднак, памятаць, што чысты, неразьведзены сок цыбулі можа спаліць сьлізістую абалонку насаглоткі.
Пры густым катары рэкамэндуецца закласьці ў нос кавалачак долькі часнаку і дыхаць ім. А пры віруснай інфэкцыі, калі з носа капае кожную сэкунду, трэба прамываць нос разьведзеным сокам часнаку: закапваць па цэлай піпэтцы або заліць сок у нос чайнай лыжачкай.
Пры прастудных захворваньнях часам п’юць моцную гарбату са згушчаным або цэльным малаком (калі арганізм прымае малако). Гэта дадатковае сілкаваньне. Гарбата танізуе, а малако — бялковы прадукт, у якім ёсьць і кальцый. Гэта падтрымлівае сілы і паляпшае самаадчуваньне.
Гарбата з малаком (так званая ангельская) — таксама добры гіпатэнзіўны сродак. Яе можна ўжываць, калі павышаецца артэрыяльны ціск.
Сваякам варта перадаваць вязьням вітаміны ў таблетках».
Прафэсар Бандажэўскі адзначае:
«Што варта зразумець, калі хочаш заставацца здаровым у турме: усе праблемы абароны арганізму чалавека ідуць ад недахопу энэргіі. Каб супрацьстаяць сыстэмным захворваньням арганізму, падтрымліваць ва ўмовах абмежаваньня руху нармальны кровазварот, у няволі трэба таксама штодня рабіць фізычныя практыкаваньні, загартоўвацца».
Паколькі сытуацыю са здароўем у турме вельмі ўскладняе тое, што большасьць зьняволеных — актыўныя ці пасіўныя курцы, прафэсар Бандажэўскі настойліва раіць курцам адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі — рабіць так, як паказана ў кліпе, які зьнялі вязьні Мазырскай калёніі: «Дзень супраць курэньня».

«У турме на грып хварэлі 100%, у калёніях — 50%»

Некаторыя грэлі ваду старым арыштанцкім мэтадам — на агні з прасьцінаў ды сала

Мэдычная бандэроля — больш як паўмільёна

Пры цяперашнім стаўленьні да хворых вязьняў сканаць элемэнтарна

Летальныя вынікі падлічваюць згодна з тэрміналёгіяй
Як мяркуе беларускі лекар-імуноляг Аляксей, у Беларусі па-ранейшаму мала што вядома пра рэальныя лічбы сьмяротнасьці ад рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў. Адсюль — інфантыльнае стаўленьне да хваробы на ўзроўні масавай сьвядомасьці. Шмат што залежыць і ад асаблівасьцяў нашай айчыннай мэдычнай тэрміналёгіі. Калі ў ЗША ды заходніх эўрапейскіх краінах кажуць: грып справакаваў летальны вынік, то на былой савецкай прасторы канстатуюць: чалавек перахварэў на грып і памёр ад ускладненьняў. Аляксей лічыць, што толькі прафіляктыка можа паўплываць на сьмяротнасьць, выкліканую грыпам.
Былы вязень сумленьня, доктар мэдычных навук, аўтар кнігі «Турма і здароўе» Юры Бандажэўскі адзначае:
«З прычыны няспынных скразьнякоў аслабленаму арганізму зьняволенага ўсё цяжэй даваць рады цяжкім жыцьцёвым умовам камэры, і ён робіцца паддатны самым розным прастудам. Захворваньні гэтыя могуць цягнуцца доўга і пераходзіць у запушчаныя формы, калі іх недастаткова лячыць і не мяняць умовы побыту хворага».
Немалую ролю, паводле аўтара, у схільнасьці вязьня «да прастудных, інфэкцыйных і анкалягічных захворваньняў (іх таксама нямала ў няволі)» грае «зьніжэньне імунітэту. Без сумневу, свой уплыў на працэс аказвае тая стрэсавая сытуацыя, у якой стала знаходзяцца арыштанты».
У сваёй кнізе доктар Бандажэўскі дае шэраг парадаў для вязьняў на пэрыяд эпідэміі грыпу ды іншых інфэкцыйных рэсьпіраторных захворваньняў.
За кратамі, дзе атрымаць адэкватную мэдычную дапамогу вельмі цяжка, людзі найчасьцей глытаюць усё, што могуць здабыць. Як правіла большасьць зь іх у леках нічога ня цяміць, а падказаць няма каму. Прафэсар перасьцерагае ўсіх, хто думае пра здароўе, ад бессыстэмнага ўжываньня мэдыкамэнтаў.
Парады прафэсара Бандажэўскага і прыклад вязьняў ПК-10
«Прырода дала кожнай жывой істоце сілу спраўляцца з рознымі хваробамі самастойна, — піша Юры Бандажэўскі. — Гэтая сіла (імунітэт) згасае ня толькі ад духоўнай слабасьці, але і ад злоўжываньня лекамі.
З даўніх часоў зьняволеныя практыкуюць правераныя мэтады аказаньня самім сабе першаснай дапамогі пры тых ці іншых сымптомах. Яны паходзяць з народнай мэдыцыны, якой на працягу стагодзьдзяў карысталіся нашы бабулі і дзядулі. Іх няхітрыя рэцэпты былі свайго роду штуршком для працы абаронных сілаў арганізму, каб ён самастойна даў рады той ці іншай хваробе
Напрыклад, грып. Дзеля прафіляктыкі лепш за ўсё штораніцы абцірацца мокрым ручніком. Карысна таксама абціраць скроні кругавымі рухамі пальцаў, а ноздры — рухамі ад ноздры да пераносься. Пасьля гэтага можна рабіць абціраньне кругавымі рухамі за мочкамі вушэй.
Часьцей за ўсё грып пачынаецца з высокай тэмпэратуры, амаль без сымптомаў. У некаторых людзей узьнікаюць болі ў жываце, ламата ў буйных суставах, боль пры дотыку да скуры. Адчуўшы гэтыя сымптомы, трэба зьвярнуцца да лекара.
Усе праблемы абароны арганізму чалавека ідуць ад недахопу энэргіі.