Здымкі «Авэля». Відэа без камэнтароў
У Менску адбываюцца здымкі мастацкага фільма «Авель». Фільм ствараецца на замову Міністэрства культуры прыватнай кінакампаніяй «Нонстоп Мэдыя». Аўтар сцэнару — расейскі драматург Раман Макушаў. Сюжэт расказвае пра варажнечу і замірэньне двух братоў — а-ля Каін і Авэль — на тле палітычных падзеяў у Беларусі. Пры гэтым паваротнай кропкай у фільме стане шматтысячная акцыя пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году.