Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Апазыцыя аспрэчвае закон «аб закладніках». Майдан не разыходзіцца (УЖЫВУЮ)

Супрацьстаяньне ў Кіеве працягваецца. На плошчах і ў Радзе. Віктар Януковіч сышоў на бальнічны.


Напісаць на Твітэры Сачыць можна тут:

Twitter:
@svaboda #євромайдан

Партыя «Свабода» апратэстуе закон пра амністыю


Такую заяву зрабіў дэпутат фракцыі «Свабода» ў Вярхоўнай радзе Ігар Швайка. Пратэст на прыняцьце закона будзе пададзены сёньня.

«Калі парушаная працэдура прыняцьця законапраекта, можна падаць пастанову аб адмене закона і вярнуцца да разгляду па-сутнасьці», — цытуе Ігара Швайку РІА «Новости».

Учора Вярхоўная Рада прагаласавала за закон аб амністыі, які прадугледжвае вызваленьне мітынгоўшчыкамі адміністратыўных будынкаў і аўтадарог. У той жа час будуць амніставаныя ўсе, хто прыцягваецца да адказнасьці за ўдзел у масавых пратэстах.
На Ўкраіну насоўваецца арктычная хваля: тэмпэратура ў Кіеве будзе да мінус 25, па Ўкраіне месцамі да мінус 33.
XS
SM
MD
LG