Вярхоўны суд адмовіў у пазове кампаніі «БЕЛСАТплюс», што займаецца продажам спадарожнікавых талерак, да тэлеканалу «Белсат ТВ».
Прадметам пазову быў гандлёвы знак. Прадстаўнік «БЕЛСАТплюс» Андрэй Белякоў дамагаўся, каб тэлеканал «Белсат ТВ» зьмяніў свой гандлёвы знак.