Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Думкі падчас замірэньня


Алена Літвінава
Алена Літвінава

Жыхарка Кіева Алена Літвінава камэнтуе для Свабоды новы дзень супрацьстаяньня ва Ўкраіне, сёньняшняе замірэньне.

«Кожнае замірэньне — новая надзея. Надзея, што людзі ня будуць гінуць ад куль. Надзея, што ўлада нарэшце паспрабуе іх пачуць».

«Улада абвясьціла нам вайну», — толькі гэта цяпер і чуеш у натоўпе. Першы і адзіны крок, які цяпер можа прыпыніць супрацьстаяньне, — вывад байцоў «Беркуту», унутраных войскаў, снайпэраў з пэрымэтру майдана Незалежнасьці, а таксама правакатараў, з дапамогай якіх уначы затрымлівалі актывістаў. Толькі пры такіх умовах магчымыя перамовы.

Зразумела, дарма спадзявацца, што прэм’ер, прэзыдэнт або прадстаўнікі ягонай адміністрацыі набяруцца сьмеласьці і выйдуць да людзей на палаючыя вуліцы. Таму, як бы ні расла незадаволенасьць дзеяньнямі апазыцыі, цяпер толькі яна, такая, якая ёсьць, — слабая, нерашучая, — але толькі яна можа весьці перамовы з кіраўніцтвам Украіны. І тут галоўнае, каб гэтае кіраўніцтва, у прыватнасьці — прэзыдэнт Януковіч каб рэальна ацаніў сытуацыю і пачаў дыялёг на сваім узроўні, а не сьпіхнуў яго на чыноўнікаў адміністрацыі.

Дэманстрацыя таго, што размаўляць зь лідэрамі апазыцыйных фракцыяў — не ягоная справа і не ягоны ўзровень, прывядзе да новых ахвяр.

Першачарговай тэмай для перамоваў павінна стаць не правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў. Не таму, што гэта заўчасна, а таму, што яны могуць стаць перашкодай на шляху мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі. Трэба настойваць на адстаўцы ўраду Азарава і фармаваньні Ўраду нацыянальнага адзінства з удзелам прадстаўнікоў апазыцыі. Толькі пасьля гэтага — ствараць новую большасьць у парлямэнце (бо вядома, што шэраг праўладных дэпутатаў гатовыя пакінуць сваю фракцыю) і пачынаць новы выбарчы працэс — выбары парлямэнту, прэзыдэнта, органаў мясцовага самакіраваньня ў Кіеве.

І галоўнае — рабіць усе так, каб людзі, якія сёньня ахвяруюць сабой, прычым ня дзеля палітыкаў, а дзеля сябе, свайго жыцьця, жыцьця сваіх дзяцей і ўнукаў, канчаткова не расчараваліся ў сваім выбары, як гэта адбылося пасьля Аранжавай рэвалюцыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG