«Мяне ніхто не запрашаў і не зьбіраўся. Відавочна, што запрошаныя прадстаўнікі праўладных СМІ, і Алесь Ліпай зь БелаПАН як адзнака таго, што Лукашэнка ўсё ж камунікуе з прадстаўнікамі незалежных СМІ. Усё гэта прафанацыя, — кажа Натальля Радзіна. — Што да Юрыя Зісера, гэта яшчэ раз пацьвярджае, што гэта абсалютна праўладны бізнэсмэн і ня больш. А БелаПАН запрасілі, каб стварыць бачнасьць нейкай лібэралізацыі ў Беларусі напярэдадні чэмпіянату па хакеі».
«Калі б Лукашэнка сапраўды хацеў камунікаваць з прадстаўнікамі незалежных СМІ, то запрасілі б і прадстаўнікоў сайту „Хартыя“, Ірыну Халіп, Андрэя Пачобута. Але гэтых журналістаў у Беларусі рэпрэсуюць, а не запрашаюць на прэс-канфэрэнцыі. І я не ўяўляю, што можна абмяркоўваць з дыктатарам, які зьнішчыў у краіне свабоду слова», — падсумоўвае Натальля Радзіна.
На думку рэдактаркі, арганізуючы такую сустрэчу, Лукашэнка «ідзе шляхам Пуціна, які любіць такія мерапрыемствы»:
«Ён выкарыстоўвае незалежныя СМІ і агулам СМІ, каб прасоўваць свае жудасныя ідэі і апраўдвацца. Гэта ня першае і не апошняе такое мерапрыемства ў гэтым годзе. Гэта элемэнтарная прафанацыя, на якую я б не зьвяртала ўвагі», — кажа Радзіна.
Паводле інфармацыі таго ж TUT.BY, удзел у сустрэчы возьмуць:
Сустрэча адбудзецца ў новапабудаваным Палацы незалежнасьці. Удзельнікам прапанавана падыйсьці да палаца а 9.50 ранку.
Газэта «Наша ніва» зьмясьціла ў сябе на сайце інфармацыю пра тое, што яе кіраўніцтва на сустрэчу не запрашалі. Паводле інфармацыі Радыё Свабода, не атрымлівалі такога запрашэньня і рэдактары шэрагу іншых незалежных выданьняў.

- Заснавальнік партала TUT.BY Юры Зісер,
- старшыня НДТРК Генадзь Давыдзька,
- генэральны дырэктар СТВ Юры Казіятка,
- кіраўнік АНТ Рыгор Кісель,
- генэральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Дзьмітры Жук,
- кіраўнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай,
- галоўны рэдактар газэты «Беларусь Сегодня» Павал Якубовіч,
- галоўны рэдактар выдавецкага дому «Звязда» Аляксандар Карлюкевіч,
- галоўны рэдактар газэты «Прэсбол» Уладзімер Беражкоў.