Ідэя наблізіць паводле камфорту жыцьця вёску да горада праз так званыя аграгарадкі ператвараецца ў прафанацыю. Усё часьцей прыходзяць зьвесткі, што аптэкі, дзіцячыя садкі, камбінаты бытавога абслугоўваньня ды іншая падобная гарадзкая раскоша пусьцеюць, бо ўтрымліваць іх нерэнтабэльна.