Абламейка: Сытуацыя ва Ўкраіне выглядае патавай: Майдан працягваецца, урад асабліва не рэагуе на яго патрабаваньні, суды забараняюць пікетаваць цэнтар сталіцы. Што адбываецца на гэты момант?
Сьвірко: Cёньня раніцай я быў на Майдане, сытуацыя там спакойная, але ўначы было напружаньне, таму што чакалі штурму. Пасьля гэтага ўдзень Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла некалькі законаў, у тым ліку пра бюджэт 2014-га году і гэта фактычна пераўтварыла Ўкраіну ў Беларусь нумар два. Прынамсі ўсе палітычныя аглядальнікі кажуць, што ўкраінская дзяржава стала або афіцыйнай дыктатурай, або Расеяй, або Беларусьсю, або нават Паўночнай Карэяй. Пакуль што ніякіх штурмаў Майдану не адбываецца, але камэнданты Майдану кажуць, што трэба іх чакаць.
Абламейка: Юры, у чым сутнасьць новых законаў, якія даюць камэнтатарам падставы параўноўваць Украіну зь Беларусьсю?
Сьвірко: Перадусім я хачу сказаць пра форму, а не пра сутнасьць. Прапрэзыдэнцкая большасьць, якая падначаленая Віктару Януковічу, са шматлікімі парушэньнямі прагаласавала за бюджэт рукамі, без выкарыстаньня электроннай сыстэмы. Апазыцыя намагалася заблякаваць сьпікера і ягонага намесьніка ў кабінэтах, але гэта ім не ўдалося. Пасьля паскоранага ўхваленьня бюджэту пачалі штампаваць законы такім самым спосабам.
Прывяду некалькі ўхваленых нормаў. Напрыклад, забараняецца езьдзіць калёнай аўтамабіляў, калі іх колькасьць перавышае 5. Тут жа згадваюцца пратэстныя аўтакалёны, якія накіроўваліся да маёнткаў Віктара Януковіча – такім чынам яны ўжо туды ня змогуць езьдзіць, людзі будуць арыштаваныя і аштрафаваныя.
Таксама забараняюцца пэўныя інтэрнэт-сайты. Уводзіцца адказнасьць за неліцэнзаваную дзейнасьць інфармагенцтваў. З-за туманнасьці фармулёвак фактычна ўся інтэрнэт-журналістыка, камэнтатары Фэйсбуку падпадаюць пад гэтыя законы.
Продаж сім-картак будзе толькі з пашпартам і з кантрактам, як у Беларусі, пры тым, што раней яны прадаваліся абсалютна свабодна. Каб дзяржава магла сачыць за размовамі, апэратараў мабільнай сувязі нават абавязалі за свой кошт купляць абсталяваньне і перадаваць яго спэцслужбам. Такога ва Ўкраіне не было ўжо шмат гадоў і да гэтага ўкраінцы проста ня могуць прызвычаіцца.
Абламейка: Якога разьвіцьця сытуацыі вы чакаеце?
Сьвірко: Калісьці, адказваючы на пытаньне, ці будзе другі Майдан, я сказаў, што ня будзе. Але той самы першы Эўрамайдан пабіў Бэркут, міліцэйскі спэцназ. І пасьля гэтага на вуліцы Кіева, на Храшчацік выйшаў мільён людзей. Я чакаю, што будзе вялізная хваля пратэстаў, таму што грамадзкія арганізацыі, якія паводле новых законаў зрабіліся замежнымі агентамі, як у Расеі, выйдуць з акцыямі пратэсту. Прагучалі ўжо заклікі сабрацца сёньня а 7-й вечара на Майдане, прагучалі заклікі да ўсеагульнага страйку. У выходныя будзе вялізная акцыя – у суботу або нядзелю. Украінцы проста так гэтага не пакінуць. Камэнтатары чакаюць, што будзе або разгон Майдану, або ўкраінскі народ пераможа. Такім чынам, толькі два варыянты: або Беларусь нумар два, або вольная дэмакратычная ўкраінская дзяржава.