Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гасьціннасьць на загад. Поўнае відэа

абноўлена

Гасьціннасьць на загад
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:33:30 0:00

Гасьціннасьць на загад

Вось ужо паўмесяца Беларусь жыве ў годзе гасьціннасьці. Такім яго абвясьціў сваім указам Аляксандар Лукашэнка.

Гасьціннасьць, на загад Лукашэнкі, зьвязваецца з турызмам і чэмпіянатам сьвету ў хакеі, іншымі міжнароднымі мерапрыемствамі.

Няўжо раней беларусы не былі гасьціннымі? Хіба і беларускі турызм да сёлета не вызначаўся гасьціннасьцю? А ці ёсьць гасьціннасьць для беларускага турызму ключавой праблемай?

Дзеля чаго ў сучаснай Беларусі маральная катэгорыя «гасьціннасьць» пераводзіцца ў катэгорыю эканамічную і нават палітычную?

Якой можа быць гасьціннасьць на высокі загад? І ці магчыма шэрагам мерапрыемстваў, якіх патрабуе прэзыдэнт, за некалькі месяцаў выхаваць гасьціннасьць? А мо яшчэ за некалькі месяцаў да пачатку хакейнага першынства гасьціннасьць, якой яе разумеюць улады, пачала цярпець паразы?

У абмеркаваньні бяруць удзел экспэрт у галіне турызму, рэдактар газэты «Туризм и отдых» Лілія Кобзік і філёзаф, пісьменьнік Уладзімер Падгол. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG