Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
«Палярная віхура» прынесла лютыя маразы Ў ЗША

1
Леа Ладжкі зьдзімае сьнег з ходніка пры канцы сьнежнага шторму ў Брукліне

2
Трактар чысьціць ад сьнегу Таймс-Скўэр у Нью-Ёрку

3
Дзеці гуляюцца ў сьнежкі ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку пасьля сыходу сьнежнага шторму

4
Падарожнікі сыходзяць з бостанскага вакзалу. У штаце Масачусэтс дзе-нідзе выпала да 60 сантымэтраў сьнегу.

5
Лёд ды слата пакрылі дарогі ў Сайчуэце (Масачусэтс). Празь непагадзь зачыніліся дзяржаўныя ўстановы, школы, у аэрапортах затрыманыя рэйсы.

6
Хвалі б’юцца аб уледзянелы дом у Сайчуэце

7
Высозныя гурбы сьнегу перад крамай у Бостане

8
Засьнежаны помнік вэтэранам карэйскай вайны ў Вашынгтоне

9
Ледзяшы зьвісаюць з карнізу дому ў Ўілмэце (Ілінойс). Тэмпэратура там апусьцілася да -18 °С.

10
Сэрфэры прабіраюцца па сьнезе да берага Рокаўэй-Біч у Нью-Ёрку

11
К’ёна, нямецкі ратавальны сабака, гуляе ў пінетках па нью-ёрскім парку пасьля начнога сьнегападу

12
У Чыкага замерзла возера Мічыган. Тэмпэратура там апусьцілася ніжэй за -20 °С.