Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, які прыбыў 4 студзеня ў сталіцу, распавёў, якімі словамі даваў наказ яму на служэньне ў Беларусі кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл.
Фрагмэнты гутаркі патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі з журналістамі ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы былі паказаны ў эфіры праграмы «Нашы навіны» тэлеканалу ОНТ.
«Гаворачы словы на дарогу, сьвяцейшы патрыярх Кірыл сказаў, што місія будзе заключацца ў працягу таго добрага, што рабілі мае папярэднікі на беларускай зямлі. Гэта пропаведзь Эвангельля, малітва з усімі вернікамі, імкненьне прынесьці дабро і любоў людзям, якія жывуць на гэтай цудоўнай беларускай зямлі. Я думаю, што гэтую місію я буду старацца выконваць», — сказаў Павел.
Новы мітрапаліт Мінскі і Слуцкі сказаў, што яго першае знаёмства зь беларускімі хрысціянамі адбылося на борце самалёта, дзе некалькі чалавек, у тым ліку сьцюардэса, папрасілі блаславеньня.
Мітрапаліт Павел прызнаўся:
«Я ўжо шмат наведваў краін, шмат бачыў, з многімі людзьмі сустракаўся. Але сёньня нейкае ўнутранае духоўнае хваляваньне. Зьвяртаючыся да ўсіх жыхароў Беларусі, хачу сказаць, што я такі ж чалавек, як і ўсе вы. Такі ж слабы, такі ж нямоглы, такія ж недахопы, як і ў вас усіх, і ў мяне ёсьць».