Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — мітрапаліту Паўлу: Будзеце спрыяць стабільнасьці


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з прызначэньнем на пасаду Мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

«Праваслаўная Царква зьяўляецца галоўнай канфэсіяй нашай краіны, робіць значны ўнёсак у захаваньне і ўзбагачэньне духоўных і маральных традыцыяў беларускага народа. У Беларусі склаліся сапраўды партнэрскія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, вядзецца зацікаўлены канструктыўны дыялёг, накіраваны на вырашэньне важнейшых сацыяльных пытаньняў грамадзтва», гаворыцца ў віншаваньні.

«Вы маеце багаты вопыт працы ў праваслаўных прыходах, разьмешчаных у розных краінах, карыстаецеся аўтарытэтам і павагай сярод духоўных асобаў і вернікаў. Упэўнены, што на высокай пасадзе кіраўніка Беларускага Экзархату Вы зробіце ўсё магчымае для захаваньня і разьвіцьця традыцый супольнай працы дзяржавы і Царквы, будзеце актыўна спрыяць умацаваньню стабільнасьці, згоды і міру ў беларускім грамадзтве», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі афіцыйны сайт БПЦ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG