Першая казка па-беларуску, адаптаваная для мабільных прыстасаваньняў сямейства Apple, нядаўна створаная для самых маленькіх карыстальнікаў. Як ужыліся сучасны айпад і казачныя героі – Свабодзе расказала ініцыятарка праекту, праграмістка Надзея Сьцепанчук.