Як высьветлілася, без дня 30-га сьнежня чалавек часам можа і абысьціся. Без усялякіх стратаў для здароўя і кашалька. Хутчэй нават наадварот. Прынамсі, не залежная ні ад кога, у тым ліку ад календара, а пагатоў ад календара Бахарэвіча дзяржава Самоа ў 2011 годзе ад 30 сьнежня адмовілася — і нічога, квітнее ня горш за родную Беларусь. І турыстам кветачкі на шыю вешае. Паглядзеўшы на суседзяў самаанцаў, дзень 30 сьнежня ў той неспакойны год барацьбы з каляндарнымі забабонамі забаранілі і атолы Такелаў. Чым паказалі добры і патрэбны прыклад іншым краінам. Менш дзён у годзе — менш крыві, менш забойстваў, хлусьні, падману і на палітычныя гульні часу роўна на дзень меней. Неяк нават шкада, што ў 2012-м гэты дзень усё ж вярнуўся ў самаанскі каляндар. Рэакцыянэры нагадзілі, няйнакш.
І ўжо неяк няважна, якія прычыны прымусілі самаанцаў абысьціся з 30-м днём сьнежня так сувора, як, бывала, іхныя продкі абыходзіліся зь першымі эўрапейскімі турыстамі, што везьлі на сваіх беласьнежных парусьніках культуру, мікробаў і алькаголь. Ну, так, самаанцы проста памянялі ў 2011-м часавую зону, бо іх партнэрам па той бок даводзілася працаваць, калі на Самоа і Такелаў усё яшчэ была нядзеля, і партнэры крыўдавалі, бо каму мець на двары панядзелак, калі ў калегаў і каляжанак усё яшчэ выхадны і канапа пад азадкам.
Няясна толькі, як быць таму, у каго на 30 сьнежня прыпадае дзень нараджэньня. Нібыта ты й не нараджаўся. Цябе няма. Ні ў сьпісах няма, ні ў рэестрах, ні ў пашпартных сталах, ні ў мэтрыках... Што, калі правільна паглядзець, ня так ужо й блага. Часам лепш ня быць, чым быць, ды ня там і ня ў той час. Што да бога, то яму ўсё роўна, надышло тое 30-га або не. У яго свой каляндар на сьценцы вісіць. З голымі літаратарамі. А можа, і каляндар Саюза пісьменьнікаў, дзе русалкі, чэрці, празаікі, паэты і іншая нечысьць. І ён яго гартае. Лісьцікі адрывае, вяночкі ўе і белы ручкі коле.
Вось жа, 30 сьнежня 1922 году заснавалі эсэсэсэр. А не было б такога дня ў 1922-м — дык, можа, усё пайшло б па-іншаму. Бо заснаваць эсэсэсэр у 1923-м было б ужо зусім ня так лёгка.
А на Беларусі... На Беларусі некаторыя крыніцы, што не заслугоўваюць даверу, бо даверу не заслугоўвае ніводная крыніца, апрача нафтавай, сьцьвярджаюць, што ў апошнія дні перад новым годам народ раней сьвяткаваў Сьцяпана — «як прыйшоў Сьцяпан — кажан сам сабе пан». Хто яго ведае, таго Сьцяпана, сьвятога Стафана, якога даўным-даўно, калі Самоа ўжо было на сьвеце, і ўсе літаратары хадзілі голыя, пабілі камянямі добрыя людзі, што не падазравалі пра шырокія пэрспэктывы хрысьціянства і электрычныя крэслы. Здаецца, яго ўсё ж адзначаюць на трэці дзень пасьля Раства, калі б яно ні здарылася. Але важна ня гэта. «Кажан сам сабе пан» — вось што істотна памятаць у гэты дзень. 30 сьнежня — ня догма, і каляндар — ня догма. Калі кажан сам сабе пан, і ў кожнага пана ў душы дзірка памерам з бога — дык каляндар можна й перайначыць, і скараціць. У кожнага знойдзецца дзень, які яму хацелася б выкрасьліць, бы й не было. Такой бяды — будучыня здарыцца з усімі.