Як гаворыцца ў заяве, увечары 19 сьнежня 2010 году, пасьля таго як у Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, у цэнтры Менску адбылася мірная масавая дэманстрацыя супраць вынікаў галасаваньня і за свабоду выбару грамадзянаў.
Тады на Плошчы перад будынкам ураду сабралася каля 40000 чалавек. Мірных дэманстрантаў жорстка разагналі, звыш 700 удзельнікаў акцыі, у тым ліку большасьць кандыдатаў на прэзыдэнта ад апазыцыі, былі арыштаваныя. Некаторыя зь іх утрымліваюцца за кратамі і дагэтуль. Цяпер у беларускіх вязьніцах сядзяць 11 палітзьняволеных. Гэта:
Усе яны, гаворыцца ў заяве «Libereco — Partnership for Human Rights», апынуліся за кратамі з палітычных прычынаў. Праваабаронцы заклікаюць неадкладна і безумоўна вызваліць усіх беларускіх палітзьняволеных.
Кампанію за вызваленьне беларускіх палітвязьняў няўрадавая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights» распачала ў 2011 годзе.

- Ігар Аліневіч (пад вартай ад 29.11.2010, асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі)
- Мікалай Аўтуховіч (пад вартай ад 08.02.2009, асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы)
- Алесь Бяляцкі (пад вартай ад 04.08.2011, асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў)
- Андрэй Гaйдукоў (пад вартай ад 13.11.2012, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў)
- Мікалай Дзядок (пад вартай ад 03.09.2010, асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў)
- Эдуард Лобаў (пад вартай ад 18.12.2010, асуджаны на 4 гады)
- Васіль Парфянкоў (пад вартай ад 05.12.2013, асуджаны на 1 год)
- Арцём Пракапенка (пад вартай ад 17.01.2011, асуджаны на 7 гадоў)
- Мікалай Статкевіч (пад вартай ад 20.12.2010, асуджаны на 6 гадоў)
- Яўген Васьковіч (пад вартай ад 17.01.2011, асуджаны на 7 гадоў)
- Уладзімер Яроменак (пад вартай ад 12.11.2013, асуджаны на 3 месяцы)