Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаркашына забралі з вар’ятні ў пастарунак, судзіцьмуць зранку

абноўлена

Суд над Алесем Чаркашыным адбудзецца 17 сьнежня а 9-й гадзіне. Пра гэтым Зьмітру Шурхаю паведамілі ў дзяжурнай частцы Ленінскага РАУС Берасьця. Ноч затрыманы актывіст правядзе ў ізалятары.

15 сьнежня Алесь Чаркашын зладзіў пэрформанс, у часе якога прамаўляў ля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, адзеўшыся «прарокам», абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшыся чырвонай фарбай. У часе пэрформансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам. У адваротным выпадку, казаў «прарок», краіне пагражаюць няшчасьці.

Падчас акцыі да выступоўцы выйшаў міліцыянт, адказны за ахову аблвыканкаму, але не затрымліваў актывіста і прысутных журналістаў, а вярнуўся ў будынак аблвыканкаму. Пасьля 10-хвіліннага выступу Алесь Чаркашын сышоў ад аблвыканкаму, але празь некалькі хвілін міліцыянты затрымалі яго ў суседнім квартале.

З пастарунку Алеся Чаркашына завезьлі ў псыхіятрычную лякарню, каб правесьці экспэртызу, наколькі ён адэкватны. У выпадку прызнаньня дзеяздольным актывісту пагражае пратакол за несанкцыянаваны пікет і суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG