У Мсьціславе адкрылі памятную дошку Івану Насовічу
15 сьнежня ў Мсьціславе на будынку школы мастацтваў усталявалі памятную дошку беларускаму мовазнаўцу, фальклярысту і этнографу Івану Насовічу. Шыльда выраблена на прыватныя ахвяраваньні. Карэспандэнт Радыё Свабода наведаў афіцыйную імпрэзу, а таксама задаў выпадковым мсьціслаўцам пытаньне «Хто такі Іван Насовіч?»