Сёлета адбылося значнае пашырэньне правоў геяў у ЗША і Францыі, якія легалізавалі аднаполыя шлюбы. У той жа час у Расеі быў прыняты закон аб забароне «прапаганды гомасэксуалізму», які істотна абмяжоўвае правы прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Гэтае рашэньне выклікала гучныя пратэсты па ўсім сьвеце.
30 чэрвеня 2013 году Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэньне, якое ўмацавала правы аднаполых пар на шлюб. У гэты ж дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў закон, якім абвяшчаецца крымінальным злачынствам «прапаганда гомасэксуалізму». Юрыдычная няпэўнасьць адпаведных паводзінаў адкрывае шырокія магчымасьці для злоўжываньня, прыняцьце закону адбывалася ў атмасфэры хвалі паліцэйскага і прыватнага гвалту ў дачыненьні да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, бацькі ў аднаполых шлюбах апынуліся пад пагрозай страты сваіх дзяцей.
Новы расейскі закон выклікаў хвалю пратэстаў па ўсім сьвеце. У шэрагу краінаў бары і рэстарацыі абвясьцілі байкот расейскай гарэлцы, зоркі шоў-бізнэсу, такія як Мадона і Лэдзі Гага, далучыліся да кампаніі пратэсту і асуджэньня.
У 2014 годзе ў расейскім горадзе Сочы пройдуць Алімпійскія гульні. Існуе рэальная перасьцярога, што спартоўцы і заўзятары геі могуць зазнаць дыскрымінацыю падчас Алімпіяды ў адпаведнасьці з новым рэпрэсіўным законам. Паколькі Крэмль надае вялікую ўвагу гэтым Гульням, яны сталі своеасаблівым фокусам кампаніі пратэстаў.
Многія на Захадзе выступілі з прапановай байкатаваць сочынскую Алімпіяду. Актывісты ЛГБТ-руху спрабуюць пераканаць спонсараў Алімпіяды адмовіцца ад яе падтрымкі. Аднак гэтыя высілкі далі невялікі плён. Да таго ж большасьць прадстаўнікоў расейскага ЛГБТ-руху выказаліся супраць байкоту зімняй Алімпіяды, на іх погляд, трэба наадварот выкарыстаць спартовае спаборніцтва, каб гучна і публічна заявіць у Сочы пра правы геяў і пра іх дыскрымінацыю ў Расеі.
Міжнародная Алімпійская Фэдэрацыя адмоўна ставіцца да пэрспэктывы падобных пратэстаў, спасылаючыся на алімпійскія правілы, якія забараняюць палітычныя заявы падчас спаборніцтваў. Зь іншага боку, тыя самыя правілы абвяшчаюць любыя формы дыскрымінацыі несумяшчальнымі з алімпійскім рухам. Дзьве групы актывістаў прапаноўваюць падчас Алімпіяды насіць вопратку з надпісам «Прынцып 6» са згадкай пра прынцып алімпійскага руху, які забараняе дыскрымінацыю.