Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ»


Прадстаўнік «БЕЛСАТплюс» Андрэй Белякоў
Прадстаўнік «БЕЛСАТплюс» Андрэй Белякоў

Разгляд справы працягнуць 20 студзеня 2014-га.

Судзьдзя Галіна Глухоўская задаволіла хадайніцтва адваката «Белсат ТВ» Ігара Дзячкова адвесьці яму болей часу, каб азнаёміцца са справай.

Дзячкоў кажа, што толькі 6 сьнежня атрымаў даверанасьць на тое, каб абараняць інтарэсы тэлеканалу.

Прадмет спрэчак — гандлёвая марка «Белсат», якой карыстаюцца абедзьве кампаніі.

Першае пасяджэньне адбылося 11 лістапада.

Прадмет спрэчак — гандлёвая марка «Белсат», якой карыстаюцца абедзьве кампаніі.

Па словах Андрэя Белякова, у Беларусі знак зарэгістраваны яшчэ ў 2001 годзе.

Тэлеканал «Белсат» быў створаны 23 красавіка 2007 году. Больш за тое, кампанія «Тэлевізія Польска», да якой афіцыйна адносіцца тэлеканал «Белсат», ужо падавала ў беларускі суд пазоў супраць кампаніі Андрэя Белякова.

Польская кампанія прасіла датэрмінова і часткова спыніць прававую ахову камбінаванага гандлёвага знаку «Белсат» на тэрыторыі Беларусі. Аргумэнтам польскага боку было тое, што беларуская кампанія не карысталася знакам у дачыненьні да ўсіх тавараў і паслугаў без паважных прычынаў. «Тэлевізія Польска паведамляла таксама пра сваю зацікаўленасьць у рашэньні на сваю карысьць менавіта з прычыны дзеяньня тэлеканалу «Белсат».

Аднак у чэрвені 2012 году суд стаў на бок Андрэя Белякова. Цяпер Белякоў кажа, што робіць крок у адказ — падае ў суд на польскую кампанію.

Белякоў катэгарычна адмаўляе, што сваім пазовам да «Белсата» ён перасьледуе палітычныя мэты. «Я палітыкай не займаюся», — сьцьвярджае ён.

Фірма Белякова «БЕЛСАТплюс» займаецца продажам спадарожнікавых талерак. Белякоў сьцьвярджае, што Польскае тэлебачаньне не зьвярталася да яго з прапановамі пра грашовую кампэнсацыю. Сам ён пакуль не разглядае магчымасьці адмовіцца ад сваіх судовых патрабаваньняў у абмен на грашовую кампэнсацыю.

Белякоў хоча, каб тэлеканал «Белсат ТВ» зьмяніў свой гандлёвы знак. Ён сьцьвярджае, што не патрабуе спыніць вяшчаньне тэлеканалу і катэгарычна адмаўляе, што перасьледуе сваім пазовам палітычныя мэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG