"У спэцапэрацыі прымалі ўдзел міліцыя і КДБ, спачатку прыдзіраліся наконт дакумэнтаў, аптэчкі і астатняга, а потым сказалі, што з-за сьнегападу нельга ехаць і ў суправаджэньні канвою адагналі аўтобус на штрафстаянку. Гэта аўтобус з прыватнай фірмы, які быў арандаваны, за яго было заплачана і ўсё было ў парадку з дакумэнтамі",— распавяла Каткоўская.
Усяго ў аўтобусе было 52 пасажыры, цяпер усе полем пайшлі да запраўкі на трасе і зьбіраюцца ехаць далей аўтаспынам, хто ў Менск, хто ў Кіеў.
"Я ўсё роўна буду дабірацца ў Кіеў, хоць на папутках",— сказала Дар’я.
Абноўлена: Частка актывістаў і журналістаў такі дабралася да Украіны.