Янукевіч і Губарэвіч паведамілі Свабодзе, што пакуль маюць намер заставацца ў Кіеве да пятніцы, але канчатковае рашэньне будзе залежаць ад таго, ці будзе назірацца абвастрэньне сытуацыі перад выходнымі.
Як сказаў Аляксей Янукевіч, з сабой ён узяў вудзілішча, бел-чырвона-белыя сьцягі, беларускія цукеркі для знаёмых актывістаў апазыцыйных украінскіх партыяў і арганізацыяў. Абодва палітыкі таксама гатовыя аказаць падтрымку намётаваму гарадку, напрыклад, набыць нейкія прадукты харчаваньня.
Тым часам, на сёньня заплянаваны візыт у Кіеў міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея, які мае ўзяць удзел у 20-й сустрэчы Рады міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц АБСЭ, якая будзе праходзіць ва ўкраінскай сталіцы 5–6 сьнежня. Украіна цяпер старшынюе ў АБСЭ.