Тры былыя прэзыдэнты Ўкраіны Краўчук, Кучма і Юшчанка заклікалі зьбіраць агульнанацыянальны круглы стол і аднаўляць перамовы з Эўразьвязам. Тым часам цяперашні прэзыдэнт Віктар Януковіч аддаліўся ад крызысу ў айчыне і знаходзіцца зь візытам у Кітаі. Лідэр апазыцыйнай партыі «Ўдар» Віталь Клічко сёньня паведаміў у парлямэнце, што яны зьвярнуліся да Кітайскай Народнай Рэспублікі з просьбай не праводзіць сустрэч зь Януковічам, і нібыта пасьля гэтага ўзровень сустрэч панізілі.
Ну а зараз мы тэлефануем проста ў Кіеў, дзе працягваецца Эўрамайдан, да Аляксандры Дынько. Саша, наколькі вось гэтыя навіны вядомыя ў народзе? Ці верыць майдан, што ўлады ўсё ж пачуюць іх ультыматум?
Дынько: Я хачу сказаць, што грамадзкі пратэст і пратэст палітычны – гэта трохі розныя рэчы. Я цяпер стаю на Хрышчаціку каля так званага штабу рэвалюцыі, а гэта кіеўская мэрыя, і людзі, якія прыйшлі сюды і на майдан, яны перакананыя, што ім патрэбная адстаўка сёньняшняга ўраду і імпічмэнт Януковіча. Якім чынам, якімі сродкамі гэтага будуць дасягаць палітычныя лідэры, лідэры апазыцыі, людзі ўжо ня так шмат і цікавяцца. Яны гатовыя выконваць іхныя заклікі і загады, калі тыя будуць у гэтым рэчышчы.
Ціхановіч: Аляксандра, памятаеце, пасьля разборак менскай Плошчы былі спробы падлічыць, колькі якой шкоды было нанесена крамам, ялінкам і г. д. Ці ёсьць у Кіеве на гэты конт паразуменьне, калі жыцьцё шмат якіх важных устаноў, ураду, увесь цэнтар паралізаваны, калі занялі мэрыю?
Дынько: Учора я зрабіла пра гэта рэпартаж. Штаб – гэта ўласна толькі калённая заля мэрыі. Кабінэты чыноўнікаў людзі не займалі і не перашкаджаюць працы мэрыі.
Ціхановіч: Раскажыце нам пра асаблівасьці аўтамайдану. Як гэта магчыма, каб міліцыя не пакарала кіроўцаў за звычайнае парушэньне правілаў паркоўкі ці дарожнага руху і прыкрыла на гэта вочы?
Дынько: Тут у горадзе сапраўды рэвалюцыйная сытуацыя. Па-першае, перакрытыя вуліцы да майдану і ўсе яны пешаходныя, машыны стаяць так, каб людзям было зручна праходзіць. І людзі, міліцыянты таксама, успрымаюць аўтамайдан як натуральную частку пратэсту. Арганізатары аўтамайдану кажуць, што ДАІ іх падтрымлівае і нават дапамагае, каб іхныя перасоўваньні па горадзе былі бясьпечнымі.
Ціхановіч: Напэўна вы чулі сёньняшнюю заяву прэм'ера Азарава, які сказаў, што тыя людзі, пабітыя на майдане 30 лістапада, насамрэч былі не студэнтамі, а былі правакатарамі. Ці вядома штосьці пра лёс тых людзей, якія застаюцца ў бальніцах.
Дынько: Так, менавіта тыя людзі, якія пацярпелі 30 лістапада і 1 сьнежня – як бы адзін зь вельмі моцных пунктаў апазыцыі, менавіта тое, што «пабілі дзяцей» – гэтую фразу тут пачуеш ад кожнага чалавека, калі ў яго пытаесься, чаму ён выйшаў на майдан.
На гэты момант вядомая такая страшная лічба – 10 чалавек ад тых падзеяў не далі пра сябе знаць. Людзі гэтыя вядомыя, але куды яны падзеліся, няясна. І сёньня Арсень Яцанюк агучыў такую вэрсію, нібыта сілавыя ведамствы зьбіраюцца падкінуць мёртвыя целы ў асяродак пратэсту і такім чынам справакаваць сілавое вырашэньне гэтага канфлікту.
Ціхановіч: Ці ёсьць у вас адчуваньне, што майдан выдыхаецца? Ці замярзае? Або наадварот?
Дынько: У гэты момант у мяне якраз адчуваньне, што ў майдана адкрылася нейкае іншае, нават не другое, а проста іншае дыханьне. Я стаю на Хрышчаціку, ён поўны людзей, на майдане людзей яшчэ больш. На думку ўсіх, з кім я гаварыла, людзей сёньня больш, чым учора, пазаўчора і ў іншыя дні. Канечне, гэта не параўнаць зь нядзеляй, калі, як людзі кажуць, выйшла паўтара мільёна чалавек, але ўсе паўтараюць: калі так будзе працягвацца, у наступную нядзелю выйдзе тры мільёны.
Цалкам гутарку можна слухаць тут: