Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў аўтобусам бясплатна павязуць на Эўрамайдан


Юрыстка Дар’я Каткоўскай шукала, ці не едзе хто на выходныя ў Кіеў, і ці ня мог быў узяць дадаткова дваіх чалавек.

«Я шукала спадарожную машыну, а знайшоўся цэлы аўтобус. Людзі, якія пажадалі застацца невядомымі, прапанавалі бясплатна аўтобус, у якім 40 чалавек можа паехаць на выходныя ў Кіеў»,— паведаміла Свабодзе Дар’я Каткоўская.

За дзьве гадзіны ужо ў паездку запісалася 30 чалавек. На 12:30 заставалася вольнымі яшчэ 10 месцаў.

«Хочуць паехаць простыя людзі. Ніхто з партыйных лідэраў не запісваўся. Магчыма, што нехта хоча патрапіць на канцэрт „Ляпіса Трубяцкога“, які ў суботу заплянаваны ў Кіеве. Але вядома, што асноўная маса — гэты тыя, хто хоча ўзяць удзел у акцыі пратэсту на Майдане незалежнасьці. Ніякіх затрыманьняў мы не баімся. У пятніцу паедзем, у нядзелю ўвечары вернемся», — сказала Дар’я Каткоўская.

Імён арганізатараў паездкі яна не называе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG