Карэспандэнту Свабоды паведамілі, што сёньня Курапаты наведае старшыня аддзелу па ідэалёгіі, культуры і працы з моладзьдзю Сяргей Кудзін.
Сяргей Кудзін у інтэрвію Радыё Свабода пацьвердзіў, што працы на тэрыторыі ахоўных зонаў урочышча Курапаты, дзе зараз вядзецца пашырэньне дарогі «Заслаўе-Калодзішчы», у абавязковым парадку мусяць узгадняцца зь Менскім райвыканкамам:
«У аддзеле ідэалягічнай працы з намі ніхто не ўзгадняў гэтае рашэньне. Справы аховы помнікаў курыруе менавіта гэты аддзел. Безумоўна, што мы ў тэрміновым парадку будзем умешвацца ў гэтую справу ў тых межах, якія нам дазваляе заканадаўства. Будзем высьвятляць, хто ўзгадніў дарожна-будаўнічыя працы, хто дазволіў і чаму гэта адбылося. Пакуль працэс знаходзіцца на стадыі высьвятленьня. Ёсьць пакуль шмат недакладнай інфармацыі: напрыклад, сёньня мне сказалі, што гэта не будаўніцтва дарогі, а прыбудова разгоннай паласы. Але думаю, што сёньня мы ўжо будзем усё ведаць, таму што я сёньня туды выеду і буду глядзець. Я так разумею, што там сур’ёзныя працы ідуць без узгадненьня, на жаль. Думаю, гэта цалкам магчыма, што працы будуць спыненыя».
Тое, што пашырэньне новай дарогі побач з Курапатамі вядзецца без належных узгадненьняў, пацьвярджае і Міністэрства культуры. З гэтай нагоды Мінкульт падрыхтаваў прадпісаньне аб спыненьні дарожных прац.