Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія парафіявала пагадненьне з Эўразьвязам


У Вільні, дзе праходзіць саміт «Усходняга партнэрства», 28 лістапада прайшла цырымонія парафіяваньня пагадненьня аб асацыяцыі Грузіі і ЭЗ.

«З афармленьнем гэтай дамовы мы апынаемся ў юрыдычных рамках інтэграцыі з Эўразьвязам», — прыводзяць выказваньні намесьніка міністра замежных спраў Грузіі Давіда Залкаліяні грузінскія СМІ.

«Гэта не пагадненьне аб уступленьні Грузіі ў Эўрапейскі Зьвяз, але з гэтым пагадненьнем працэс эўрапейскай інтэграцыі прымае незваротны
характар. Мы пераходзім на вельмі адказны этап інтэграцыі з ЭЗ», — цытуе "Інтэрфакс" намесьніка кіраўніка МЗС Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG