Апытаньне: Погляды беларусаў на інтэграцыю з ЭЗ
Беларусь зьяўляецца чальцом ініцыятывы Ўсходняга партнэрства Эўрапейскага Зьвязу, але ня мае ніякіх шанцаў падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ з-за ўдзелу Менска ў Мытным саюзе, які ўзначальвае Расея. Мы спыталіся ў людзей у Менску, ці падтрымліваюць яны больш цесную інтэграцыю з ЭЗ.