Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прыхільнікаў КХП-БНФ
Акцыя прыхільнікаў КХП-БНФ

Ушанаваньне змагароў Слуцкага збройнага чыну. Жывы рэпартаж

абноўлена

Актывісты Партыі БНФ і КХП-БНФ ушанавалі памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну.

14:14 24.11.2013
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў чытае прывітальнае слова ад старшыні Рады БНФ Івонкі Сурвілы.
14:18 24.11.2013
Выступ старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча:

Случакі падалі нам цудоўны прыклад змаганьня за незалежнасьць. Дзякуючы іхнай ахвярнасьці незалежнасьць Беларусі стала магчымай. На сёньня пагроза для нашай незалежнасьці ня зьнішчана. Ня будзе ў Беларусі дэмакратыі і свабоды, пакуль ня будзе нацыянальнага адраджэньня. Мы павінныя змагацца, пакуль нашая незалежнасьць ня стане незваротнай.

Янукевіч кажа пра небясьпеку расейскіх вайсковых базаў для Беларусі. Ён заявіў, што асноўная пагроза незалежнасьці сыходзіць ад Расеі.

Ён ўзгадаў і пра ціск на Ўкраіну, каб тая адмовілася ад падпісаньня дамовы з Эўразьвязам.
14:27 24.11.2013
Прадпрымальнік Алесь Макаеў кажа пра праблему адраджэньня беларускай мовы.

Кажа, што «вяртаньне мовы — гэта сапраўднае змаганьне», заклікае дамагацца вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

Макаеў узгадвае пра палітзьняволеных, а таксама пра арыштаванага ксяндза Лазара і Андрэя Гайдукова, які адбывае пакараньне паводле «шпіёнскага» артыкулу.

«Павінна паўстаць беларуская салідарнасьць. Я веру, што яна чакае нас наперадзе», — гаворыць Макаеў.

14:31 24.11.2013
Перад удзельнікамі мітынгу выступае бард Андрэй Мельнікаў. У яго, дарэчы, сёньня дзень народзінаў.

Мельнікаў кажа, што стаў цікавіца тэмай Слуцкага збройнага чыну пасьля таго, як пазнаёміўся з творчасьцю Алеся Змагара.
14:38 24.11.2013
Тым часам на іншай пляцоўцы ў Слуцку працягваецца мітынг актывістаў КХП-БНФ. Асноўныя тэмы выступаў: абарона незалежнасьці, абарона правоў чалавека, супраціў інтэграцыі з Расеяй, супраціў расейскім вайсковым базам на тэрыторыі Беларусі.
14:45 24.11.2013
Канцэрт Андрэя Мельнікава скончыўся.

Андрусь Цянюта прыводзіць да прысягі новых сябраў «Маладога фронту».

Прысяга новых сябраў «Маладога фронту»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:21 0:00
Наўпроставы лінк
14:48 24.11.2013
Аляксей Янукевіч паведаміў, што мітынг скончаны.
15:06 24.11.2013
Мітынг актывістаў КХП-БНФ скончыўся. Яны вяртаюцца ў Менск.



15:12 24.11.2013
Кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча міліцыянты папрасілі праехаць у пастарунак. Сказалі, што «на размову».
15:37 24.11.2013
Заяўнікі акцыі Партыі БНФ Янукевіч і Амяльковіч па-ранейшаму знаходзяцца ў міліцыі Слуцку. Міліцыянты будуць браць у іх тлумачэньні. Супрацоўнікі МУС кажуць, што «ёсьць прыкметы несанкцыянаванага шэсьця».

Пасьля таго, як мітынг БНФ скончыўся, некаторыя ўдзельнікі вырашылі далучыцца да акцыі КХП-БНФ, якая адбывалася за 200 мэтраў.

Гэтую адлегласьць людзі прайшлі з разгорнутымі сьцягамі. Міліцыянты тады папярэдзілі, што нельга хадзіць са сьцягамі па вуліцах гораду.

Янукевіч не выключае, што гэты факт і можа быць той самай «прыкметай несанкцыянавага шэсьця».
16:14 24.11.2013
Міліцыянты ўзялі тлумачэньні ў Янукевіча і Амяльковіча. Арганізатарам акцыі паведамілі, што далей будзе праводзіцца праверка.
16:21 24.11.2013
Актывісты Партыі БНФ прыехалі ў Вызну, якая цяпер называецца Красная Слабада.

Міліцыянты, якія іх тут чакалі, выставілі ўмову: калі будзе шэсьце са сьцягамі, то яны не дазволяць.



Удзельнікі акцыі ўшанавалі без сьцягоў памяць слуцкіх ваяроў: усклалі кветкі і прасьпявалі «Магутны Божа».

Цяпер яны плянуюць наведаць Семежава, куды раней міліцыянты не пусьцілі аўтобус.

Янукевіч кажа, што слуцкая міліцыя яго папярэдзіла: калі людзі выйдуць з аўтобусу, гэта будзе лічыццца несанкцыянаванай акцыяй.
16:47 24.11.2013
Удзельнікі акцыі памяці змагароў Слуцкага збройнага чыну ўсклалі вянок і кветкі ў Семежаве.



Міліцыянты не ўмешваліся, а толькі назіралі здалёк.

Аўтобус вяртаецца ў Менск.
17:33 24.11.2013

Выніковая фотагалерэя


23:37 24.11.2013
Мітынг Партыі БНФ ў Слуцку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:46 0:00
XS
SM
MD
LG