12:20
18.11.2013
12.14 У памяшканьне суду пускаюць усіх, аднак не дазваляюць фатаграфаваць і рабіць відэаздымкі.
Падтрымаць Ігара Логвінава ў судзе прыйшлі Ўладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, Кацярына Лёсік, Юлія Цімафеева, Вольга Шпарага, Павал Касьцюкевіч
12.13 Справу будзе разглядаць Тацьцяна Праташчык
Пазыцыю Міністэрства інфармацыі будуць прадстаўляць дзьве ягоныя супрацоўніцы. Ад камэнтароў для прэсы яны адмаўляюцца.
12.09 Перад заляй паседжаньня Вярхоўнага суду сабраліся людзі, хто прыйшоў падтрымаць Ігара Логвінава.
Філёзаф і літаратар Ігар Бабкоў кажа, што ідэя пазбавіць выдавецтва «ЛогвінаЎ» была сапраўды «геніяльнай».
«Міністэрства інфармацыя паставілі сабе «птушачку» за тое, што змагаецца з «ворагамі». Для выдавецтва «ЛогвінаЎ» — гэта дало выдатную нагоду для піар-кампаніі. Пацярпелы тут толькі адзін: беларуская культура і беларуская культура. Выдавецтва выдае ўнікальныя кнігі, і калі яго пазбавіць такой магчымасьці, пацерпім мы ўсе«,— заявіў Ігар Бабкоў.
12.00 У суд не пускаюць журналістаў з апаратурай. Ля будынку ВГС зьявіліся міліцыяты і людзі з цывільным. Яны кажуць, што здымаць будынак забаронена.
11.45 На суд пыйшло каля дзясятка журналістаў. Ігара Логвінава прыйшлі падтрымаць літаратары Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Уладзімер Арлоў, фатограф Юлія Дарашкевіч.
«Тут цяпер мусіць быць кожны беларускі літаратар. „Логвінаў“ — унікальнае выдавецтва. Спадзяюся, справядлівае рашэньне суду», — заявіў Радыё Свабода Альгерд Бахарэвіч.
Інтарэсы Ігара Логвінава абараняе юрыст БАЖ Андрэй Бастунец.
11.40 Радыё Свабода пачынае жывы рэпартаж з суду.

12:21
18.11.2013
Перад пачаткам паседжаньня супрацоўнік выдавецтва «ЛогвінаЎ» пісьменьнік Павал Касьцюкевіч паведаміў, што ў падтрымку выдавецтва ўжо выказаліся 10 арганізацый зь 10 эўрапейскіх краінаў. 3 000 тысячы чалавек падпісалася пад онлайн-пэтыцыяй у падтрымку выдавецтва «ЛогвінаЎ».
12:59
18.11.2013
12.40 Андрэй Бастунец просіць запрасіць у якасьці сьведкаў Уладзімера Арлова, Ігара Бабкова і Юлію Дарашкевіч. Дарашкевіч раней адмовіліся пусьціць у памяшканьне суду па пасьведчаньні кіроўцы (яе пашпарт знаходзіцца ў амбасадзе). Дапускаюць у залю паводле рашэньня судьдзі.
12.34 Пачалося паседжаньне.
12.30 Судьдзя Тацьцяна Праташчык запатрабавала ва ўсіх трох дзясяткаў прысутных пашпарты. Усіх перапісваюць, просяць назваць сябе і адказаць, чаму прыйшлі ў суд.
Уладзімер Арлоў устаў і кажа: «Я прадстаўляю пісьменьніка Ўладзімера Арлова». Судьдзя пасьміхнулася і адказала: «Мы ведаем».

13:03
18.11.2013
Выступае Юлія Дарашкевіч:
«У апошнія тры гады я зьяўлялася арганізатарам конкурса „Прэс-фота Беларусі“. Сябрамі журы выступалі журналісты, фатографы і фотарэдактары сусьветнага ўзроўню. Выйшла тры альбомы. Той альбом, пра які ідзе размова, выдаваўся Ігарам Логвінавым. Альбом быў прызнаны экстрэмісцкім. Мы ня згодныя з рашэньнем Ашмянскага суду Гарадзенскай вобласьці. Мы падавалі апэляцыю, але рашэньне засталося ў сіле».
Судьдзя пытаецца, хто зьяўляецца арганізатарам конкурса. Юлія тлумачыць, што арганізатарамі зьяўляюцца фізычныя асобы, у тым ліку і яна.
Дарашкевіч тлумачыць, што з індывідуальным прадпрымальнікам Логвінавым была заключаная дамова. Дэталі дамовы Юлія не памятае, аднак тлумачыць, што альбом друкаваўся ў Літве і ўвозіўся ў Беларусь абсалютна законна.
«Альбом амаль год прадаваўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і да яго не было аніякіх прэтэнзій. На той момант, калі альбом быў прызнаны экстрэмісцкім, накладу як такога ўжо не было», — кажа Дарашкевіч.
Андрэй Бастунец просіць Дарашкевіч патлумачыць, якія менавіта фотаздымкі былі ўключаныя ў гэты альбом. Дарашкевіч: «Для ўсіх удзельнікаў конкурса супрацоўніцтва са СМІ было абавязковай умовай. Спэктр удзельнікаў быў вельмі разнастайным».
Ігар Логвінаў задае пытаньне, ці былі фотаздымкі з альбому папярэдне апублікаваныя ў СМІ.
Дарашкевіч адказвае: «Так, большасьць была апублікаваная ў афіцыйна зарэгістраваных СМІ РБ».
Супрацоўніца Мінінфармацыі просіць удакладніць, у якіх дакладна СМІ яны былі апублікаваныя. Юлія адказвае, што фотаздымкаў было больш за дзьве сотні і яна не можа адказаць канкрэтна, аднак сьпіс быў прадстаўлены ў судзе.
Судьдзя здымае два апошнія пытаньні, паколькі яны ня маюць дычыненьня да справы, якая цяпер разглядаецца.
Дарашкевіч заўважае, што ліцэнзія ў выдавецтва была адкліканая праз год пасьля таго, як альбом быў выдадзены. За гэты час да яго не было аніякіх прэтэнзій. Яна просіць суд падтрымаць просьбу выдаўца пра адмену пастанаўленьня Мінінфармацыі.
23 верасьня прыватнае выдавецтва «ЛогвінаЎ» атрымала ад Міністэрства інфармацыі паведамленьне пра пазбаўленьне выдавецкай ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
Суд Ашмянскага раёну прызнаў гэтае выданьне экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 году. Міністэрства інфармацыі палічыла друк гэтага альбома «грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні».
23 кастрычніка выдавецтва «ЛогвінаЎ» зьвярнулася ў Вышэйшы гаспадарчы суд, каб прызнаць несапраўдным загад Міністэрства інфармацыі аб спыненьні ліцэнзіі.
«У апошнія тры гады я зьяўлялася арганізатарам конкурса „Прэс-фота Беларусі“. Сябрамі журы выступалі журналісты, фатографы і фотарэдактары сусьветнага ўзроўню. Выйшла тры альбомы. Той альбом, пра які ідзе размова, выдаваўся Ігарам Логвінавым. Альбом быў прызнаны экстрэмісцкім. Мы ня згодныя з рашэньнем Ашмянскага суду Гарадзенскай вобласьці. Мы падавалі апэляцыю, але рашэньне засталося ў сіле».
Судьдзя пытаецца, хто зьяўляецца арганізатарам конкурса. Юлія тлумачыць, што арганізатарамі зьяўляюцца фізычныя асобы, у тым ліку і яна.
Альбом амаль год прадаваўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і да яго не было аніякіх прэтэнзій. На той момант, калі альбом быў прызнаны экстрэмісцкім, накладу як такога ўжо не было
«Альбом амаль год прадаваўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і да яго не было аніякіх прэтэнзій. На той момант, калі альбом быў прызнаны экстрэмісцкім, накладу як такога ўжо не было», — кажа Дарашкевіч.
Андрэй Бастунец просіць Дарашкевіч патлумачыць, якія менавіта фотаздымкі былі ўключаныя ў гэты альбом. Дарашкевіч: «Для ўсіх удзельнікаў конкурса супрацоўніцтва са СМІ было абавязковай умовай. Спэктр удзельнікаў быў вельмі разнастайным».
Ігар Логвінаў задае пытаньне, ці былі фотаздымкі з альбому папярэдне апублікаваныя ў СМІ.
Дарашкевіч адказвае: «Так, большасьць была апублікаваная ў афіцыйна зарэгістраваных СМІ РБ».
Супрацоўніца Мінінфармацыі просіць удакладніць, у якіх дакладна СМІ яны былі апублікаваныя. Юлія адказвае, што фотаздымкаў было больш за дзьве сотні і яна не можа адказаць канкрэтна, аднак сьпіс быў прадстаўлены ў судзе.
Судьдзя здымае два апошнія пытаньні, паколькі яны ня маюць дычыненьня да справы, якая цяпер разглядаецца.
Дарашкевіч заўважае, што ліцэнзія ў выдавецтва была адкліканая праз год пасьля таго, як альбом быў выдадзены. За гэты час да яго не было аніякіх прэтэнзій. Яна просіць суд падтрымаць просьбу выдаўца пра адмену пастанаўленьня Мінінфармацыі.
Даведка Радыё Свабода
23 верасьня прыватнае выдавецтва «ЛогвінаЎ» атрымала ад Міністэрства інфармацыі паведамленьне пра пазбаўленьне выдавецкай ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
Суд Ашмянскага раёну прызнаў гэтае выданьне экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 году. Міністэрства інфармацыі палічыла друк гэтага альбома «грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні».
23 кастрычніка выдавецтва «ЛогвінаЎ» зьвярнулася ў Вышэйшы гаспадарчы суд, каб прызнаць несапраўдным загад Міністэрства інфармацыі аб спыненьні ліцэнзіі.
13:09
18.11.2013
Выступае Ўладзімер Арлоў:
«Я хачу сказаць, што на маю думку справа, якая разглядаецца сёньня, гэта справа не руцінная і не шараговая. Гаворкая ідзе пра лёс аўтарытэтнага выдавецтва, добра вядомага і ў Беларусі, і за мяжою. Выдавецтва працуе чатырнаццаты год. За гэты час выдадзены каля 700 кніг. Выдавецтва зьяўляецца адным зь лідэраў па выданьні мастацкай літаратуры па беларускай мове. Больш за 50% кніг выйшла па-беларуску. Гэта важкі ўклад у нашую беларускую культуру. Нядаўна выдавецтва распачало новую сэрыю „Я кнігу маю“. Там плянуецца выдаць 100 тамоў беларускіх твораў за 500 гадоў.
Выдавецтва — лідэр у выданьні перакладной літаратуры.
Нядаўна выдавецтва выдала чатырохтомнік Нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша.
Выдавецтва займаецца прасоўваньнем і прапагандай беларускай літаратуры за мяжой. Неаднаразова удзельнічала ў Франкфурцкім і Ляйпцыгскім кніжных кірмашах. Напрыклад, у Ляйпцыгу прадстаўляла кнігі ня толькі свайго, але і дзяржаўных выдавецтваў.
Выдавецтва Логвінаў — гэта больш, чым выдавецтва. Яно наладзіла сотні прэзэнтацый сваіх кнігі і арганізавала шмат іншых мерапрыемстваў і культурных акцый, якія мелі значны розгалас.
Я могу бы шмат іншых фактаў прывесьці пра ўклад выдавецтва ня толькі ў кнігавыдавецкую справу, але і ў нашую беларускую культуру. Але абмяжуюся тым, што, высокі суд, выкажу такое меркаваньне, вашае рашэньне, якое дазволіла б працягваць выдавецтву сваю працу, будзе адначасова і рашэньнем у падтрымку нашай беларускай культуры».
«Я хачу сказаць, што на маю думку справа, якая разглядаецца сёньня, гэта справа не руцінная і не шараговая. Гаворкая ідзе пра лёс аўтарытэтнага выдавецтва, добра вядомага і ў Беларусі, і за мяжою. Выдавецтва працуе чатырнаццаты год. За гэты час выдадзены каля 700 кніг. Выдавецтва зьяўляецца адным зь лідэраў па выданьні мастацкай літаратуры па беларускай мове. Больш за 50% кніг выйшла па-беларуску. Гэта важкі ўклад у нашую беларускую культуру. Нядаўна выдавецтва распачало новую сэрыю „Я кнігу маю“. Там плянуецца выдаць 100 тамоў беларускіх твораў за 500 гадоў.
Выдавецтва — лідэр у выданьні перакладной літаратуры.
Нядаўна выдавецтва выдала чатырохтомнік Нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша.
Выдадзена каля 700 кніг. Выдавецтва зьяўляецца адным зь лідэраў па выданьні мастацкай літаратуры па беларускай мове. Больш за 50% кніг выйшла па-беларуску
Выдавецтва Логвінаў — гэта больш, чым выдавецтва. Яно наладзіла сотні прэзэнтацый сваіх кнігі і арганізавала шмат іншых мерапрыемстваў і культурных акцый, якія мелі значны розгалас.
Я могу бы шмат іншых фактаў прывесьці пра ўклад выдавецтва ня толькі ў кнігавыдавецкую справу, але і ў нашую беларускую культуру. Але абмяжуюся тым, што, высокі суд, выкажу такое меркаваньне, вашае рашэньне, якое дазволіла б працягваць выдавецтву сваю працу, будзе адначасова і рашэньнем у падтрымку нашай беларускай культуры».
13:17
18.11.2013
Выступае Ігар Бабкоў: «Я ведаю Ігара Логвінава вельмі даўно. Мы разам вучыліся на адзяленьні філязофіі ў БДУ. На маіх вачах адбывалася ягонае станаўленьне як філёзафа, і выдаўца. З 2003-2004 гадоў я прапанаваў Ігару курыраваць калекцыю беларускай літаратуры на грамадзкіх пачатках.
Я мушу сказаць, што асноўная ідэя работы Логвінава — выданьне філязофскай, інтэлектуальнай літаратуры, і літаратуры ўласна — паэзіі, прозы, але некамэрцыйнай, якая не трапляе ў абшар вялікіх выдавецтваў, якія зарабляюць грошы. Ад самога пачатку гэта быў некамэрцыйны праект.
Зьвесткі пра пазбаўленьне ліцэнзіі страшна ўсіх зьдзівілі. Гэта праект, які знаходзіцца ў самым сэрцы культуры. Ён навідавоку. І кнігарня „ЛогвінаЎ“, дзе можна пабачыць усе гэтыя кнігі. І ўсе ведаюць, што ніякіх грошай з гэтага не зарабляецца.
Калі б я быў цынікам, то сказаў бы, што пазбавіць ліцэнзіі выдавецтва „ЛогвінаЎ“ выгодна абодвум бакам. Міністэрства інфармацыі паставіць „птушачку“ за „барацьбу з экстрэмізмам“, а выдавецтва — хвалю салідарнасьці і прамоцыі, якую б можа і не заслужылі сваёй чарнавой працай.
Але пацярпелай у гэтай сытуацыі будзе беларуская літаратура. Усе гэтыя паэты, філёзафы, літаратары, якія ніколі ня змогуць выдаць сваю кнігу і сустрэцца са сваімі чытачамі».
«Паэты як дзеці, — кажа Бабкоў. — Іх лёгка пакрыўдзіць. Але ці ёсьць сэнс крыўдзіць дзяцей?!»
Бабкоў: «Выдавецтва „ЛогвінаЎ“ — гэта артхаус. У бізнэсе такога дырэктара забілі б на другі дзень, а вось у выпадку з багемай — гэта тое, што трэба. Жалезны чалавек тут не патрэбны зусім».
Судьдзя: «Вобраз ахвяры зрабілі вы сваімі паказаньнямі».
Бабкоў: «Што зробіш? Праўда даражэйшая за ўсё».
Паэты як дзеці. Іх лёгка пакрыўдзіць. Але ці ёсьць сэнс крыўдзіць дзяцей?!

13:23
18.11.2013
Бастунец пытаецца, хто асабіста прымаў рашэньне пра спыненьне ліцэнзіі: «У калегіі 9 чалавек. Ёсьць толькі подпіс міністра інфармацыі. Не ўказана, колькі чалавек прысутнічала, няма подпіса сакратара. Я хачу ведаць, ці было гэтае рашэньне правамоцным».
Супрацоўіца Мінінформа кажа, што асабіста на калегіі не прысутнічала.
Іншая супрацоўніца: «Афармляецца пратакол паседжаньня калегіі. У дадзеным выпадку аніхто не абавязвае Міністэрства накіроўваць у суд пратакол, бо ў ім ёсьць і разгляд іншых пытаньняў. Мы не абавязаныя знаёміць вас з пратаколам, вам была скіраваная выпіска, якая датычыць толькі вашага пытаньня».
Супрацоўніца Мінінформа: «Паверце мне, нашыя паседжаньні адбываюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам».
Бастунец: «Ці вы можаце пацьвердзіць выпіскай з пратакола правамоцнаць паседжаньня гэтай калегіі?»
Судьдзя: «Пытаньне здымаецца. Правамоцнасьць паседжаньня пацьверджаная подпісам міністра».
Бастунец: «Я хацеў бы пачуць як прадстаўнік заяўніка меркаваньне сябраў калегіі, пачуць іхнае меркаваньне».
Судьдзя: «Пытаньне здымаецца. Мы ня будзем тут праводзіць паседжаньне калегіі».
Бастунец: «Зацікаўлены бок па справах такога кшталту мусіць давесьці, што калегія адбылася ў правамоцным складзе. А ў справе такіх дакумантаў няма».
Судьдзя: «Мы разглядаем толькі ў рамках заяўленых вамі патрабаваньняў. Мы не разглядаем усю дзейнасьць Міністэрства».
Бастунец: «У водгуку на пазоo вы спасылаецеся, што ў альбоме былі «забароненыя да распаўсюду зьвесткі. Вы маглі б прадэманстраваць, якія менавіта гэта зьвесткі».
Супрацоўніца Мінінформа: «Я дэманстраваць ня буду. Гэта ёсьць у рашэньні Ашмянскага суду пра прызнаньне альбома экстрэмісцкім».
Бастунец: «Ці ёсьць у Мінінформа падведамасныя арганізацыі ў галіне кнігавыданьня?»
Судьдзя: «Для чаго задаеце гэтае пытаньне?»
Бастунец: «Каб высьветліць, ці не было ў рашэньні Міністэрства несправядлівай канкурэнцыі».
Судьдзя: «Вы можаце зьвярнуцца ў антыманапольны камітэт і высьветліць дзейнасьць міністэрства па гэтым пытаньні».
Бастунец: «Ці мусяць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасьці гандлёвыя прадпрыемствы, якія рэалізоўвалі Альбом?»
Судьдзя: «Пытаньне здымаецца».

13:45
18.11.2013
Андрэй Бастунец: «Мы бачым, што выдавецтва знаходзіцца на рынку ўжо 14 гадоў, зьяўляецца лідэрам у сваім сэгмэнце, а яго проста пазбаўляюць ліцэнзіі, чым таксама парушаюцца правы чытачоў.
Яшчэ адна важная дэталь: загад пра пазбаўленьне выдавецтва ліцэнзіі выдадзены больш чым за год пасьля таго як быў выдадзены сам альбом. Міністэрства інфармацыі, напэўна, лічыць, што выдавец мае машыну часу, і ведае пры будучыя судовыя рашэньні яшчэ да выпуску кнігі, якая была абсалютна легальна ўвезеная ў краіну. Я не памятаю таксама выпадку, калі б Мінінформ выносіў папярэджаньне камусьці за фотаздымкі. Выдавец ня мог ведаць пра тое, што альбом будзе прызнаны экстрэмісцкім.
Я ўпэўнена сьцьвярджаю, што выдавецтва ЛогвінаЎ ніякіх экстрэмісцкіх матэрыялаў не выпускала.
Калі б выдавецтва паўторна выдала гэты альбом ужо пасьля таго, як было рашэньне суду пра прызнаньне альбома экстрэмісцкім, тады магла б наступіць для адказнасьць»

13:58
18.11.2013
Андрэй Бастунец зьвяртае ўвагу на неадпаведнасьць рашэньня Міністэрства інфармацыі пэўным заканадаўчым нормам, а таксама кажа, што гэтае рашэньне пярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязаньням Беларусі.
Супрацоўніца Мінінформа сьцьвярджае, што з довадамі пазоўніка ня згодная, рашэньне было прынятае абсалютна законна.
Андрэй Бастунец: «Цяпер тады можна прыцягваць да адказнасьці ўсе гандлёвыя кропкі, якія ажыцьцяўлялі продаж Альбома. Але відавочна, што адказнасьць наступіла б для іх толькі пасьля таго, як альбом быў прызнаны экстрэмісцкім. Гэтаксама і выдавец Логвінаў не нясе адказнасьці за свае дзеяньні».
Супрацоўніца Мінінформа: «Міністэрства інфармацыі не абмежаванае тэрмінамі ў прыняцьці такога рашэньня. Мы прымалі яго пасьля таго, як атрымалі рашэньне суду».

14:02
18.11.2013
Cудьдзя пайшла выносіць рашэньне.
14:10
18.11.2013
14:13
18.11.2013
Рашэньне судзьдзі Тацьцяны Праташчык: «Суд вырашыў: Логвінаву адмовіць у прызнаньні несапраўдным рашэньня Міністэрства інфармацыі пра пазбаўленьне яго выдавецкай ліцэнзіі. Рашэньне ўступае ў законную сілу з моманту абвяшчэньня, можа быць абскарджанае ў законным парадку».
14:27
18.11.2013
Ігар Логвінаў заявіў Радыё Свабода, што прычына такога рашэньня суду — «барацьба з кніжкамі».
Ён кажа, што за 13 гадоў, колькі існавала выдавецтва, ён атрымліваў знакі раздражнёнасьці ад уладаў. Аднак ён не разумее, у чым менавіта палягаюць прэтэнзіі.
Логвінаў кажа, што будзе абскарджваць рашэньне. Аднак ён прадбачыць, што наступныя рашэньні на скаргі будуць аналягічныя.
Ігар Логвінаў не выключае, што давядзецца зарэгістраваць выдавецтва за межамі Беларусі і імпартаваць у краіну беларускую літаратуру.
«У скрайнім выпадку эмігруем у больш спрыяльныя ідэалягічныя ўмовы», — кажа Логвінаў.
«У Беларусі выдавец — постаць пакутная, пачынаючы са Скарыны. Яшчэ не было такога, каб нейкае беларускае выдавецтва расквітнела. Але я паспрабую змагацца, колькі змагу», — абяцае Логвінаў.

14:37
18.11.2013
Арлоў: Гэта рашэньне супраць беларускай культуры
«Калі б Вышэйшы гаспадарчы суд падтрымаў просьбу Ігара Логвінава, то гэта паспрыяла б беларускай культуры. Суд прыняў іншае рашэньне і такім чынам перакрэсьліў пляны найбуйнейшага незалежнага беларускага выдавецтва твораў беларускай літаратуры», — заявіў Радыё Свабода Ўладзімер Арлоў.

16:22
18.11.2013