Ініцыятар і арганізатар выданьня Глеб Лабадзенка паведамляе, што наклад ужо надрукаваны. У хуткім часе да кнігі дадуць капэрту з 23 «сэнсацыйнымі», па словах Глеба, фатаздымкамі з асабістага архіву Барадуліна. А аўдыёзапіс вершаў у выкананьні Зінаіды Бандарэнкі чакаецца на асобным дыску.
«Уся кніжка ад пачатку да канца ня мае ніводнай друкаванай літары, — распавядае Лабадзенка. — Нават вокладка, нават зьмест, нумары старонак, усе вершы ад пачатку да канца — усё напісана ад рукі Барадуліным і ўзноўлена друкарскім спосабам. Сама ідэя гэтага выданьня ў тым, каб узнавіць нататнік паэта».
Адмысловую каштоўнасьць маюць фатаздымкі, якія Рыгор Барадулін таксама падпісаў сваёй рукой.
«У Барадуліна ёсьць дома драўляная валіза, зь якой ён прыехаў калісьці з Ушачаў паступаць на філфак. І ён усё жыцьцё складаў фатаздымкі ў гэтую валізу, каб яны не згубіліся, — кажа Глеб Лабадзенка. — Калі мы сталі яе разьбіраць, то высьветлілася, што некаторыя здымкі там сэнсацыйныя. Напрыклад, мы знайшлі фатаздымак ягонага бацькі, які загінуў на вайне. Таксама ёсьць шмат фатаздымкаў маладога Барадуліна, якія ніколі не друкаваліся».
«Будзе адчуваньне, што паэт пазычыў вам капэрту са сваімі фоткамі паглядзець!» — заахвочвае Лабадзенка цікавасьць да выданьня.
У кнігу ўвайшлі 103 рукапісы: найдаўнейшыя — 1952 году, а найноўшыя датуюцца кастрычнікам 2013 году.
Выданьне ажыцьцяўляецца на народныя грошы. Мэханізм просты — усе ахвотныя мець новую кнігу могуць даслаць папярэднюю замову на адрас складальніка labadzenka@gmail.com з пазначэньнем свайго імя і прозьвішча, электроннага і паштовага адрасу, тэлефона, колькасьці патрэбных асобнікаў. Па Беларусі кніга высылаецца накладной платай. Увесь прыбытак ад выданьня пойдзе аўтару.