Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў раіць «ня бегаць па абменьніках»


Аляксандар Лукашэнка, які сёньня наведвае менскае прадпрыемства «Керамін», параіў яго работнікам дый усяму насельніцтву спакойна ставіцца да сытуацыі на валютным рынку.

«Вы бегаеце па абменьніках і чакаеце нейкай дэвальвацыі. Раю вам: не рабіце гэтага і не чакайце ніякай дэвальвацыі», — такім чынам Лукашэнка паўтарыў свой ранейшы заклік.

Аляксандар Лукашэнка, як перадае Інтэрфакс, заявіў супрацоўнікам «Кераміну», што ўлады паставілі перад сабой «галоўную задачу — не дапусьціць ніякіх абвалаў»:

«Мы бачым, што сытуацыя стабілізуецца. Таму не патрэбна бегаць», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

З падобнымі заявамі кіраўнік Беларусі апошнім часам выступаў ня раз. Аднак, паводле афіцыйных дадзеных Нацыянальнага банку, насельніцтва Беларусі ўжо пяты месяц запар актыўна скупляе замежную валюту. У кастрычніку аб’ём чыстай куплі параўнальна зь верасьнем узрос яшчэ на 17% і склаў больш за 255 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Тым часам сёньня на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр ЗША адносна беларускага рубля падняўся яшчэ на 20 пунктаў і дасягнуў гістарычнага максымума 9270 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG