Гэтым разам актывіст адбываў пяцісуткавае пакараньне нібыта за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду. Ля турэмнай брамы менскага Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў яго сустракалі жонка, сябры, аднадумцы.
16 верасьня Яроменка і іншага экс-палітзняволенага Васіля Парфянкова завочна асудзілі па аднолькавым артыкуле — парушэньне прэвэнтыўнага нагляду. Аднак за суткі да вызваленьня Парфянкова з турмы на Акрэсьціна забраў участковы міліцыянт. Дагэтуль невядома, дзе Парфянкоў знаходзіцца зараз, але ёсьць зьвесткі, што ён прымусова вывезены ў лекава-працоўны прафілякторый.
Як нагадваюць праваабаронцы, на Яроменка і Парфянкова была заведзеныя крымінальныя справы за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду. Яроменак быў асуджаны да 3 месяцаў арышту і мусіў пачаць адбываць пакараньне пасля разгляду касацыйнай скаргі. Справу Парфянкова суд так і не разгледзеў, але праваабаронцы ня выключаюць, што замест паўгода арышту яго вырашана пратрымаць год у «прафілякторыі».
Яроменак і Парфянкоў былі фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Яроменак быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Парфянкоў — на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. У жніўні 2011-га абодва былі вызваленыя на падставе прэзыдэнцкага ўказу аб памілаваньні.