З нагоды Дня вэтэранаў прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў у Белым доме перад вэтэранамі войнаў і адзначыў, што дзякуючы прынесеных імі ахвярам Злучаныя Штаты сталі самай моцнай і самай квітнеючай краінай у сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі будзе рабіць усё, што ад яго залежыць, каб падтрымліваць амэрыканскіх вэтэранаў, нягледзячы на бюджэтныя складанасьці і абмежаваньні і перш за ўсё пры забесьпячэньні мэдыцынскага страхаваньня і паслуг аховы здароўя. Абама паабяцаў зрабіць усё, каб «аказаць вэтэранам беспрэцэдэнтную падтрымку».
Гэта мае на ўвазе паляпшэньне мэдыцынскага абслугоўваньня, садзейнічаньне ў працаўладкаваньні і забесьпячэньні жыльлём. А для тых вайскоўцаў, якія вяртаюцца з гарачых кропак,— гэта яшчэ і дапамога ў атрыманьні неабходнай адукацыі.
У Францыі гэты дзень называецца Днём перамір’я і адзначаецца з 1922 года. У розных гарадах Францыі прайшлі цырымоніі ў гонар абаронцаў Айчыны. З гэтай нагоды прэзыдэнт Франсуа Аланд ўсклаў вянкі да магілы Невядомага салдата ля падножжа Трыюмфальнай аркі ў Парыжы. У гэты дзень французы ўспамінаюць аб падпісаньні 11 лістапада 1918 года Камп’енскага перамір’я аб спыненьні баявых дзеяньняў паміж войскамі Антанты і Нямеччыны.
Хвілінай маўчаньня брытанцы ўшанавалі мільёны ахвяр Першай сусьветнай вайны і ваенных канфліктаў. У панядзелак у 11:00 спыніўся рух на Трафальгарскай плошчы ў Лёндане.
Першая сусьветная вайна працягвалася з 1914 па 1918 год і прывяла да распаду Атаманскай, Расейскай, Прускай і Аўстра-Венгерскай імпэрый. Прынамсі 16 мільёнаў чалавек загінулі ў выніку гэтага ваеннага канфлікту. Апошні вэтэран першай сусьветнай вайны брытанка Флорэнс Грын памерла ў мінулым годзе ва ўзросьце 110 гадоў.
Антон Астаповіч: Дагэтуль у Беларусі існуе стэрэатып, што Першая сусьветная – гэта не наша вайна