Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Ігар Аліневіч працуе разнарабочым, але свайго заробку не бачыць


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч

Гэта пра свайго сына, палітвязьня наваполацкай калёніі Ігара Аліневіча паведаміў ягоны бацька Ўладзімер Аліневіч.

«На Ігары вісіць матэрыяльны пазоў, віны ён не прызнае, а ўсе заробленыя грошы ў яго, відаць, забіраюць, бо ён іх і не бачыць», — згадвае Ўладзімер Аліневіч.

Паводле Ўладзімера, ягоны сын мае права набыць ў турэмнай краме харчоў прыкладна на 200 тысяч рублёў. Што ён можа купіць?

«Часам бывае і садавіна, але толькі летам. І, канешне, не ў шырокім асартымэнце. А звычайна што там? Згушчонае малако, нейкія кансэрвы, печыва. Бывала, казаў, капуста. Сродкі гігіены, як зубная паста.»

Уладзімер Аліневіч распавёў: нядаўна сын даслаў ліст, ў якім напісаў, што «асаблівых навінаў няма, ўсё ідзе, як раней».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 год зьняволеньня за напады на афіцыйныя будынкі, сваёй віны не прызнаў. Трымаюць палітвязьня ў наваполацкай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG