Міліцыя зьвінаваціла Рубцова ў непадпарадкаваньні, хоць, па ўсім відаць, ахоўнікам прыйшлася не даспадобы майка, у якой гамяльчук прыйшоў на акцыю: на адным яе баку было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец».
Адседзеўшы трое сутак у сталічным ізалятары, Юры вярнуўся ў Гомель і 7 лістапада, у дзень дзяржаўнага сьвята Кастрычніцкай рэвалюцыі, выйшаў на галоўную плошчу гораду ў новай майцы зь іншым надпісам: «За Беларусь без кантрактаў». Рубцова зноў затрымалі, адвялі ў міліцэйскі аўтобус, перапісалі асабістыя дадзеныя й праз гадзіну адпусьцілі.
Спадар Рубцоў у інтэрвію Свабодзе заявіў, што лічыць свае «акцыі ў майках» цалкам законнымі:
«Я не лічу сябе героем. Мае паводзіны прадвызначыла звычайнае лягічнае мысьленьне. Калі існуе цэнзура, калі забараняюцца ўлёткі, а расклейка іх псуе фасады будынкаў, то майка — яна на табе. Яна нічога не псуе. Надпіс на ёй — гэта тваё меркаваньне. І тут складана знайсьці прычыну, на падставе якой можна чалавека арыштаваць. Атрымліваецца так: калі я надзеў гэтую майку і хаджу ў ёй, і мяне за гэта арыштавалі, то гэта азначае, што на выбарах мне забараняецца галасаваць супраць Лукашэнкі. Практычна так атрымліваецца. Я хадзіў у гэтай майцы, пачынаючы з 10 траўня».
Суразмоўца кажа, што ў Менск на шэсьце ў Курапаты паехаў дзеля сустрэчы са сталічнымі актывістамі, прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў, сваякамі палітзьняволеных:
«Я хачу стварыць рух за байкот выбараў, якіх няма. Хацеў, каб сваякі палітзьняволеных падпісалі зварот да ўсіх палітычных сілаў з просьбай ня ўдзельнічаць у выбарах — і такім чынам ціснуць на ўлады, каб тыя вызвалілі ўсіх палітнявольнікаў. І каб прафсаюзы патрабавалі адмяніць працоўныя кантракты, якія таксама ўплываюць на фальшаваньне вынікаў выбараў. Я хацеў гэтым заняцца, але мне не далі».
52-гадовы гамяльчук да 2008 году працаваў кіроўцам у дзяржаўным прадпрыемстве «Водаканал». Выступаў супраць працоўных кантрактаў, бо яны даюць права адміністрацыі распраўляцца з спэцыялістамі, якія не даспадобы.
У 2008 годзе праз збор подпісаў вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яго зарэгістравала ЦВК, пасьля таго як акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі.
Выступ Рубцова сябры ЦВК слухалі ў мёртвай цішыні. Юры тады казаў, што ён не палітык, а звычайны кіроўца, і даў такую ацэнку мясцовым уладам:
«Я сабраў 850 подпісаў. Я абышоў вельмі многа дамоў. Вы ня ведаеце, як людзі ненавідзяць гэтую ўладу. З пад’езду зьбіраў максымум чатыры подпісы. Гэта — максымум».
Выбары Рубцоў ня выйграў, затое страціў працу кіроўцы ў «Водаканале» — зь ім не працягнулі кантракт. Падаў на «Водаканал» у суд, але суд застаўся на баку адміністрацыі, якая мае права скасаваць кантракт нават без аніякіх тлумачэньняў.
Пасьля гэтага Юры Рубцоў зьехаў шукаць працу ў Расеі. А як вярнуўся, пачаў наведваць сходы дэмакратычных актывістаў. Улетку ён уступіў у Беларускі незалежны прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці.
Гомельскі праваабаронца, прававы інспэктар прафсаюзу РЭП у рэгіёне Леанід Судаленка кажа, што погляды ў Рубцова за гэты час зьмяніліся. Раней ён лічыў, што ўсе праблемы ў грамадзтве з-за таго, што мясцовыя чыноўнікі перашкаджаюць прэзыдэнту працаваць. Цяпер на майках Рубцова іншыя надпісы.
«Ён стаў цяпер больш разважлівым. Але трымаецца Юры аднаасобна і гуляе паводле сваіх правілаў. Я бачу, што ён наведвае ці ня ўсе мерапрыемствы дэмакратычных сілаў і выступае заўсёды за байкот выбараў. Ён мяркуе, што толькі байкот можа ўратаваць краіну, а таксама адмена кантрактнай сыстэмы найманьня, ахвярай якой ён стаў і сам».
Вядомы ў рэгіёне грамадзкі актывіст, сябра АГП Уладзімер Няпомняшчых, які першым у рэгіёне стаў надзяваць майкі з палітычнымі ды эканамічнымі надпісамі, лічыць, што Юры Рубцоў — мужны чалавек.
«Малайчына! Трэба варушыць гэтае балота. Людзі сьпяць, чакаюць, што за іх нехта нешта зробіць. Надпіс актуальны, тым больш, што Аляксандар Лукашэнка заяўляў: няхай народ скажа: „Сыходзь“. Рубцоў і сказаў. І нічога ён не парушыў. А каму не падабаецца, няхай напішуць, што яны прэзыдэнта любяць і абагаўляюць».