Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьнежні ў Менску плянуюць правесьці гей-прайд


Беларускія геі рыхтуюцца да чарговага гей-прайду ў сталіцы Беларусі напачатку сьнежня.

З гэтай нагоды выпусьцілі беларускамоўны прома-ролік.

Партал gaybelarus.by просіць усіх неабыякавых падпісаць пэтыцыю ў падтрымку «Беларускага гей-прайду» у 2013 годзе. На сайце парталу можна паставіць электронны подпіс «у падтрымку 9-га беларускага штогадовага праваабарончага форуму і публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўленьня да геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў у Рэспубліцы Беларусь «Менскі гей-прайд 2013».

Пэтыцыя будзе накіравана на адрас старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі. Тэкст яе наступны:

«Дазвольце правядзеньне публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўленьня да ЛГБТ-супольнасьці «Менскі гей-прайд 2013».

Актывісты адзначаюць, што пачынаючы з 1999 года ні адна публічная акцыя «Менскага гей-прайду» не была санкцыянаваная ўладамі. Цягам шасьці гадоў Менскі гарвыканкам не дазваляў геям праводзіць мірныя акцыі. Толькі аднойчы, у 2011 годзе дазволілі правесьці пікет супраць гамафобіі з удзелам 15 чалавек. Усе астатнія мірныя сходы ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці (а заявак падавалася больш за сотню) былі забароненыя.

Арганізатары пакуль не абвяшчаюць дакладнай даты правядзеньня гей-прайду, але абяцаюць, што мерапрыемства сёлета адбудзецца, а зараз вырашаюць усе арганізацыйныя пытаньні правядзеньня «Прайд-тыдня» у Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG