18:32
6.11.2013
18:17
6.11.2013
18:00
6.11.2013
Усіх затрыманых вызвалілі
17:47
6.11.2013
Паводле актывіста Ільі Дабратвора, затрыманых пачалі вызваляць:
«Перапісалі рэчы і асабістыя дадзеныя, пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны. З Рубцова зьнялі майку без усякага складаньня пратаколу. Выпусьцілі Рубцова і яшчэ пяць чалавек»
«Перапісалі рэчы і асабістыя дадзеныя, пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны. З Рубцова зьнялі майку без усякага складаньня пратаколу. Выпусьцілі Рубцова і яшчэ пяць чалавек»
17:08
6.11.2013
Грамадзкая актывістка Юлія Сьцяпанава напісала скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС, якія не далі ёй інфармацыю пра месцазнаходжаньне яе маці, паведамляе БелаПАН.
17:02
6.11.2013
Сьпіс затрыманых паводле Праваабарончага цэнтру Вясна
Леанід Кулакоў,
Марына Цітова,
Вольга Нікалайчык,
Павал Вінаградаў,
Аксана Сцяпанава,
Юрый Рубцоў,
Юля Сакалова,
фрыланс-журналістка Настасься Рэзьнікава,
журналіст газэты «Новы час» Вячаслаў Пяшко.
16:12
6.11.2013
Андрэй Кабанаў паведаміў Радыё Свабода, што ён не затрыманы і знаходзіцца на волі. Ён пацьвердзіў факт затрыманьня людзей, якія прыйшлі сустракаць Рубцова.
15:46
6.11.2013
Затрымалі 9 чалавек: Кулакоў Леанід, Цітова Марына, Нікалайчык Вольга, Вінаградаў Павел, Аксана Сцяпанава, Рубцоў Юрый і журналіст газэты “Новы час” Вячаслаў Пяшко, Юлія Сакалова
15:44
6.11.2013
Тэлефоны затрыманых альбо адключаныя, альбо не адказваюць
15:42
6.11.2013
У інтэрнэце абмяркоўваюць затрыманьні
15:39
6.11.2013
Сьвятлана Гарохавік, жонка Паўла Вінаградава, пацьвердзіла Радыё Свабода факт затрыманьня.
15:39
6.11.2013
Грамадзкі актывіст Андрэй Кабанаў паведаміў, што міліцыя затрымала ўсіх, хто сустракаў з турмы Юрыя Рубцова. Затрыманых вязуць у міліцыю Маскоўскага раёну Менску.
Сярод затрыманых былы палітвязень Павал Вінаградаў, Марына Цітова, рэжысэрка Вольга Мікалайчык, маці грамадзкай актывісткі Юліі Сьцяпанавай Аксана Сьцяпанава ды іншыя людзі.
4 лістапада Рубцова арыштавалі на трое сутак. Яго затрымалі 3-га пасьля шэсьця ў Курапаты. Падчас акцыі Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец». На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.