Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малітва ў пастарунку. Здымкі схаванай камэрай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00
Наўпроставы лінк

Жалобны маратон пачаўся з затрыманьняў

абноўлена

Міліцыянты затрымалі 23 удзельнікаў жалобнага маратону і журналістаў. У тым ліку 8-гадовага хлопчыка. Удзельнікі акцыі хацелі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму.

12:38 29.10.2013
Затрыманыя сумна жартуюць, што ўпершыню іх арыштавалі на могілках. Маўляў, відаць, наступным разам на могілках і пакінуць.
12:35 29.10.2013
Пасьля гімна «Магутны Божа» ў актавай залі міліцыі Фрунзенскага раёну гучаць заклікі «Жыве Беларусь!»
12:27 29.10.2013
Прысутныя моляцца і сьпяваюць «Магутны Божа».
12:26 29.10.2013
Затрыманаму хлопчыку 8 год, гэта сын Ільлі Дабратвора Яўсей.

Разам з хлопчыкам затрымана 23 чалавекі.
12:25 29.10.2013
Супрацоўніца міліцыі хацела перапісаць дакумэнты затрыманых. Яны ж запатрабавалі яе саму прад’явіць дакумэнты, тая адмовілася і сышла ні з чым.
12:24 29.10.2013
Здымак з ФБ Аляксея Шэіна
12:17 29.10.2013
Усяго затрыманыя 22 чалавекі, у тым ліку адно дзіця.
12:17 29.10.2013
Затрыманыя абвесьцілі ў пастарунку хвіліну маўчаньня па ахвярах.
12:16 29.10.2013
Хворую на ногі Галіну Сіўчык усё ж прымусілі зайсьці ў пастарунак.

Галіна Сіўчык выступае ў пастарунку з прамовай. Яна тлумачыць міліцыянтам, зь якой нагоды прадстаўнікі грамадзкасьці сабраліся на Кальварыйскіх могілках.
12:12 29.10.2013
Адна з удзельніц ушанаваньня Галіна Сіўчык адмовілася падымацца па прыступках у Фрунзэнскі РУУС, бо ёй цяжка падымацца па прыступках, міліцыянты хацелі ён дапамагчы, але яна запярэчыла гэтаму, тады яе пакінулі ў спакоі.
12:10 29.10.2013
29 кастрычніка — жалобны маратон у памяць ахвяраў рэпрэсіяў

29 кастрычніка – Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў — літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх былі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Міхась Чарот і іншыя.
12:09 29.10.2013
Міліцыя затрымала каля 20 чалавек, якія бралі ўдзел ва ўшанаваньні памяці ахвяр сталінізму.

Сярод затрыманых грамадзкія дзеячы Аляксей Шэін, Уладзімер Раманоўскі, Ганна Шапуцька, а таксама 5 журналістаў. Міліцыянты спынілі іх пасьля таго як былі ўскладзеныя кветкі на магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках.

Усіх затрыманых міліцыянты вядуць у пастарунак для высьвятленьня асобаў.

Удзельнікі акцыі за мекалькі хвілінаў да зартыманьня
Удзельнікі акцыі за мекалькі хвілінаў да зартыманьня
XS
SM
MD
LG