24–25 кастрычніка ў Менску адбыліся саміты ЭўрАзЭС і СНД. Навошта прэзыдэнты постсавецкіх дзяржаў так часта зьбіраюцца? Ці апраўданыя аптымістычныя ацэнкі пэрспэктываў Эўразійскага эканамічнага саюзу? Што перашкаджае хуткай і эфэктыўнай інтэграцыі постсавецкіх краін?
Удзельнікі: галоўны рэдактар часопіса «Расея ў глябальнай палітыцы» Фёдар Лук’янаў з Масквы і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.
Валер Карбалевіч: «Cаміты розных інтэграцыйных аб’яднаньняў на постсавецкай прасторы адбываюцца часта. Не радзей як двойчы на год. Але іх выніковасьць падаецца невысокай. І гэтыя менскія саміты — не выключэньне. Ніякіх важных рашэньняў, напрыклад, у рамках Мытнага саюзу (МС), не прынята. Навошта тады зьбірацца?»
Фёдар Лук’янаў: «Трэба падзяляць тыя два саміты, якія прайшлі ў Менску. Саміт СНД — гэта месца для таго, паб патусавацца, паразмаўляць. Сэнс у гэтым ёсьць. Таму што былыя савецкія рэспублікі разыходзяцца ўсё далей. Месцаў для камунікацыі застаецца мала. А тэмы для размоваў ёсьць. Хоць калі нехта лічыць, што размаўляць няма пра што, той не прыяжджае.
А вось што тычыцца Мытнага саюзу, то тут сустракацца маглі б і часьцей. Гэтае аб’яднаньне — у працэсе станаўленьня. І пакуль што гэтае станаўленьне адбываецца ня вельмі добра.
Вось на саміце ў Менску Беларусь і Казахстан выказалі прэтэнзіі на адрас Расеі. Бо Масква ініцыявала гэты інтэграцыйны праект, а цяпер сама ж яго і тармозіць, бо ўводзіць выняткі ў рэжым вольнага гандлю. Таму і патрэбныя такія сустрэчы, каб вырашаць праблемы».
Андрэй Фёдараў: «Саміт СНД — гэта рытуал, на якім кіраўнікі постсавецкіх дзяржаваў дэманструюць, што яны яшчэ не пасварыліся. А вось на саміце „тройкі“ рашэньні якраз былі. Пасьля крытыкі ад Лукашэнкі і Назарбаева Пуцін пагадзіўся, што будзем рухацца да эканамічнага саюзу без выняткаў. Але ці будуць гэтыя абяцаньні выконвацца? Бо выкананьне рашэньняў — галоўная праблема постсавецкай інтэграцыі. Вось віцэ-прэм’ер Расеі Шувалаў заявіў, што з 2015 году выняткі ў гандлі зь Беларусьсю будуць зьнятыя».
Карбалевіч: «Напярэдадні саміту, на самім саміце гучалі грандыёзныя пляны наконт пэрспэктываў эўразійскай супольнасьці. На прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі з мэдыямі краін СНД, на якой, спадар Лук’янаў, і вы прысутнічалі, кіраўнік Беларусі заявіў, што хутка Эўразійскі эканамічны саюз будзе роўнавялікі з ЭЗ. Журналіст з Кіргізстану на гэтым жа мерапрыемстве казаў, што ў Мытны саюз просяцца шмат краін — ад Японіі да Аргентыны. На сустрэчы лідэраў „тройкі“ ў чацьвер прэзыдэнт Казахстану Назарбаеў заявіў, што да гэтага саюзу хочуць далучыцца Сырыя, Турэччына. А Пуцін казаў, што ў зону вольнага гандлю хоча ўступіць Індыя. У вас няма ўражаньня нейкай трохі неадэкватнасьці ацэнак цяперашняга стану і пэрспэктываў постсавецкай інтэграцыі?»
Лук’янаў: «Калі Лукашэнка заявіў, што хутка Эўразійскі эканамічны зьвяз (ЭЭЗ) будзе роўнавялікі з ЭЗ, гэта мяне зьдзівіла. Бо ўсе іншыя ягоныя развагі наконт працэсаў інтэграцыі на той прэсавай канфэрэнцыі былі крытычнымі. Гэта, хутчэй, нейкая рытуальная заява.
Што тычыцца далучэньня да Мытнга саюзу. Пра Індыю прагучала дзіўна. Думаецца, Пуцін меў на ўвазе трохі іншае. Ён жа казаў не пра ўступленьне Індыі ў Мытны саюз, а пра тое, што Індыя прапануе стварыць з Мытным саюзам зону вольнага гандлю. Гэта цалкам магчыма. Іншая рэч, што калі пачнуцца рэальныя перамовы на гэты конт, то высьветліцца, што Расея адчыняць свой рынак перад Індыяй не зьбіраецца.
Варыянт з Сырыяй — гэта нейкая экзотыка. Што да Турэччыны, дык тут больш сур’ёзна. Некалькі дзён таму ў інтэрвію былога кіраўніка Нацбанку Казахстану Марчанкі была выкладзена цікавая лёгіка. Ён сказаў, што ў такой канфігурацыі, як цяпер, разьвіцьцё ЭЭЗ малаверагоднае. Бо няма балянсу. Адна буйная дзяржава — Расея — дамінуе ва ўсім. Вось калі б там былі іншыя вялікія краіны, напрыклад Турэччына, то была б іншая рэч. І такая пастаноўка пытаньня можа атрымаць разьвіцьцё. І не абавязкова Турэччына, магчымыя і іншыя варыянты.
Увогуле, ідэю эўразійскай інтэграцыі ў Расеі могуць перахапіць. Бо ў Паўднёвай Карэі і Кітаі пачалі разважаць: а мы таксама Эўразія, маўляў, і мы хочам аб’ядноўвацца. Калі справа дойдзе да гэтага, то Расея будзе супраць. Бо адкрыцьцё рынку з Кітаем загубіць нашу вытворчасьць».
Фёдараў: «Сапраўды, усе гэтыя заявы выглядаюць даволі дзіўна. Як быццам два хлапчукі хваліліся старэйшымі братамі.
Назарбаеў сказаў адну важную фразу. Калі ён казаў пра жаданьне далучэньня Турэччыны да гэтага саюзу, то дадаў: каб гэта не выглядала як аднаўленьне СССР. Не выключаю, што гэта было сказана ў піку Пуціну. Бо Расея сапраўды хоча прыбраць пад сваё крыло постсавецкія краіны.
Аналёгія з ЭЗ напрошваецца. Бо там няма адной дамінуючай краіны, пры ўсёй вазе Нямеччыны. Але Расея наўрад ці захоча адмовіцца ад свайго дамінаваньня на постсавецкай прасторы».
Карбалевіч: «Што да Турэччыны. Вось Украіну папракаюць, што яна зьбіраецца заключаць дамову аб зоне вольнага гандлю з ЭЗ. І, маўляў, гэта несумяшчальна з супрацоўніцтвам з Мытным саюзам. Але ж Турэччына таксама зьвязаная з ЭЗ шэрагам пагадненьняў.
На цяперашні момант у рамках Мытнага саюзу свабодна перамяшчаецца 2/3 тавараў і 1/3 паслуг. То бок у рэальнасьці няма ні Адзінай эканамічнай прасторы, ні зоны вольнага гандлю. Да чаго ж далучацца? Што перашкаджае хуткай і эфэктыўнай інтэграцыі?»
Лук’янаў: «У Расеі існуе складаная ўнутраная дылема, раздваеньне паміж палітычнымі задачамі — якія шмат у чым інэрцыйныя, зьвязаныя з жаданьнем нешта вярнуць з СССР, які распаўся, — і эканамічнай базай. То бок спачатку вылучаецца палітычны праект, кшталту Мытнага саюзу, Эўразійскага эканамічнага саюзу. На паперы яны выглядаюць прыгожа. А потым пачынае высьвятляцца, што значнай колькасьці рынкавых суб’ектаў РФ гэта нявыгадна. І яны супрацьдзейнічаюць.
Хоць у сьвеце існуе імідж Расеі як супэраўтарытарнай краіны, насамрэч гэта ня так. У РФ ступень кіраванасьці значна ніжэйшая, чым у Беларусі і Казахстане. Пуцін ня можа так, як Лукашэнка, прыняць рашэньне — і ўсе выконваюць. Пуцін, хутчэй, арбітар розных групаў. А ў тых розныя інтарэсы. Таму рэальнай інтэграцыі ня будзе, пакуль у Расеі не пераможа разуменьне, што спачатку трэба нечым падзяліцца з партнэрамі, каб потым атрымаць прыбытак. У расейскай эліты, на жаль, вельмі кароткатэрміновае мысьленьне».
Карбалевіч: «Мусіць, праблема ня толькі ў Расеі. Напрыклад, беларуская эканамічная сыстэма цяжка сумяшчальная з расейскай і казахстанскай сыстэмамі. Лукашэнка ўсяляк перашкаджае прыходу ў Беларусь расейскага капіталу».
Фёдараў: «Кіраўнікі Беларусі і Казахстану разумеюць, што зьяўленьне наднацыянальных органаў прывядзе да страты імі часткі ўлады. А для аўтарытарных лідэраў гэта вельмі дрэнна. Таму яны і супрацьдзейнічаюць. Таксама яны асьцерагаюцца дамінаваньня Расеі».

Навошта яны так часта зьбіраюцца?

Ці апраўданыя аптымістычныя прагнозы наконт пэрспэктываў інтэграцыі?

Увогуле, ідэю эўразійскай інтэграцыі ў Расеі могуць перахапіць
Варыянт з Сырыяй — гэта нейкая экзотыка. Што да Турэччыны, дык тут больш сур’ёзна. Некалькі дзён таму ў інтэрвію былога кіраўніка Нацбанку Казахстану Марчанкі была выкладзена цікавая лёгіка. Ён сказаў, што ў такой канфігурацыі, як цяпер, разьвіцьцё ЭЭЗ малаверагоднае. Бо няма балянсу. Адна буйная дзяржава — Расея — дамінуе ва ўсім. Вось калі б там былі іншыя вялікія краіны, напрыклад Турэччына, то была б іншая рэч. І такая пастаноўка пытаньня можа атрымаць разьвіцьцё. І не абавязкова Турэччына, магчымыя і іншыя варыянты.
Увогуле, ідэю эўразійскай інтэграцыі ў Расеі могуць перахапіць. Бо ў Паўднёвай Карэі і Кітаі пачалі разважаць: а мы таксама Эўразія, маўляў, і мы хочам аб’ядноўвацца. Калі справа дойдзе да гэтага, то Расея будзе супраць. Бо адкрыцьцё рынку з Кітаем загубіць нашу вытворчасьць».
Фёдараў: «Сапраўды, усе гэтыя заявы выглядаюць даволі дзіўна. Як быццам два хлапчукі хваліліся старэйшымі братамі.
Назарбаеў сказаў адну важную фразу. Калі ён казаў пра жаданьне далучэньня Турэччыны да гэтага саюзу, то дадаў: каб гэта не выглядала як аднаўленьне СССР. Не выключаю, што гэта было сказана ў піку Пуціну. Бо Расея сапраўды хоча прыбраць пад сваё крыло постсавецкія краіны.
Аналёгія з ЭЗ напрошваецца. Бо там няма адной дамінуючай краіны, пры ўсёй вазе Нямеччыны. Але Расея наўрад ці захоча адмовіцца ад свайго дамінаваньня на постсавецкай прасторы».
Што перашкаджае эфэктыўнай інтэграцыі постсавецкіх краін?