Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілен Фармэр супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі


Мілен Фармэр
Мілен Фармэр

24 кастрычніка ўсясьветна вядомая сьпявачка Мілен Фармэр падпісала пэтыцыю кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

Падпісаўшы пэтыцыю, Фармэр працытавала французскага пісьменьніка Віктора Гюго: «І ня можа быць мэты больш высокай, больш сьвятой, больш годнай за гэтую: пакласьці канец сьмяротнай кары».

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праз тры дні Фармэр прадставіць у Менску сваё новае шоў «Timeless».

Пэтыцыя праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады адмяніць сьмяротнае пакараньне ў краіне:

«Сёньня, калі ўсе краіны Эўропы і постсавецкай прасторы адмовіліся ад сьмяротнага пакараньня, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы, вольнай ад забойства дзяржавай».

Актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», якая праводзіцца ў краіне з 2009 году, прапануюць падпісаць пэтыцыю ўсясьветна вядомым асобам — каб падкрэсьліць значнасьць праблемы і прыцягнуць увагу людзей ва ўсім сьвеце да сьмяротнага пакараньня як да праблемы, якая ня ведае нацыянальных межаў.

У 2010 годзе пэтыцыю праваабаронцаў падпісаў вядомы брытанскі музыка Стынг, які выступіў зь відэазваротам «Час зьмяніць гэта».

А ў 2012 годзе кампанію падтрымала швэдзкая сьпявачка Ларын, пераможца «Эўрабачаньня-2012».

Беларусь – адзіная краіна ў рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі, у якой выконваецца гэты від пакараньня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG