Кіндэр, кюхе, кірхе. Яна расла ў часы, калі ад жанчыны патрабавалася не пакідаць гэты зачараваны трохкутнік і пачувацца пры гэтым шчасьлівай. А ёй, звар’яцелай Еве, заўжды хацелася зрабіць штосьці гэтакае. Сунуць галаву ў мёртвую пятлю, каб адчуць, што яна, Бэатэ Узэ, насамрэч жыве.
Напрыклад, яшчэ падлеткам скочыць з даху бацькоўскага дома, прывязаўшы да рук крылы — Ікар у спадніцы замест парашута. Таго, што там, пад спадніцай, яна не саромелася, яна ўжо дзіцём любіла і ведала сваё цела: бацькі Бэатэ лічылі, што гэта важна — і час паказаў, што не памыляліся. Учынак за ўчынкам яна сьцьвярджала сваё права на адрэналін. Атрымала ліцэнзію пілёта, скончыўшы перад гэтым курсы хатніх гаспадыняў. Лётала пад варожымі кулямі, лавіруючы між анёлаў. Вывезла на перагружаным самалёце сына і параненых салдатаў з абложанага Чырвоным войскам Бэрліну. Перамагла рак...
Ну, і адчыніла першы ў сьвеце сэкс-шоп. Удзячнае чалавецтва магло забыць усе подзьвігі, але толькі ня гэты.
Праўда, называлася тая пікантная ўстанова, якая зьявілася ў цэнтры Фленсбургу ў 1962 годзе, цалкам прыстойна, нават з мэдычным ухілам: «Спэцыялізаваная крама гігіены шлюбу». Гэта потым сэкс-шопы пачнуць называць пошла, нейкія клубніцы з гнільцой і цукрам, а ня крамы — а тады трэба было быць асьцярожным і пасьлядоўным. Яна адчынілася перад самымі Калядамі — так было прасьцей перажыць першую хвалю абурэньня, якая не прымусіла сябе чакаць.
«Дапаможнікі для распусьнікаў», «па-сьвінячаму брудны зьмест» — такімі эпітэтамі ўзнагароджвалася яе друкаваная прадукцыя, дзе вялося пра сэкс, добры сэкс, яшчэ лепшы сэкс, цудоўны сэкс і нічога апрача сэксу. Дзе наўпрост гаварылася, што сэкс мае значэньне. «Супрацьнатуральныя, брыдкія рэчы для падагрэву і задаволеньня сэксуальнага ўзбуджэньня, накіраваныя супраць традыцый добрапрыстойнасьці» — так мудрагеліста называлася ў паліцэйскіх тое, што цяпер можна набыць у любым горадзе. Нават у Менску. А савецкі чалавек спаў і думаў, што ў іх там свабода...