Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахоўнік «Валгаграду» уцёк ад сьледзтва


Ахоўнік менскага унівэрсама «Валгаград», які абвінавачваецца ў сьмерці пакупніка, схаваўся ад сьледзтва.

Пра гэта паведаміла прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Тым часам Маскоўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту па Менску завочна прыняў рашэньне, каб прыцягнуць яго ў якасьці абвінавачанага і ўзяць пад варту.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Менску.

Былы супрацоўнік службы бясьпекі унівэрсама «Валгаград» нанёс аднаму з пакупнікоў цяжкія цялесныя пашкоджаньні. Маладога чалавека шпіталізавалі ў непрытомным стане, 8 жніўня ён памёр. Усчалі крымінальную справа. Былога ахоўніка адпусьцілі пад абавязацельства аб яўцы.

Аднак падазраваны схаваўся ад органаў крымінальнага перасьледу. Па гарачых сьлядах яго не змаглі знайсьці.

Пасьля праведзеных экспэртыз сьледзтва прыйшло да высновы, што дзеяньні супрацоўніка службы бясьпекі ўнівэрсаму былі наўмыснымі і па неасьцярожнасьці прывялі да сьмерці пацярпелага.

Абвінавачаны абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

Выпадкі грубага абыходжаньня ахоўнікаў крамаў з пакупнікамі сталі часьцейшымі. 10 жніўня ахоўнікі пабілі пакупнікоў у гомельскай краме «Эўраопт». Відэа з тэлефона наведніка трапіла ў інтэрнэт і набыло шырокі розгалас. Канфлікт усчаўся нібыта з-за неаплачанай шакалядкі.

Дзяўчыне, якая заступілася за маладога чалавека, разьбілі твар — з носа ішла кроў, а пад левым вокам выступіў сіняк. Мужчыну ахоўнікі валялі па падлозе й разьдзелі да пояса. Гомельскіх ахоўнікаў потым звольнілі.

Таксама ахоўнікі менскай крамы «Карона» зьбілі наведвальніка да пералому шыі. 9 траўня малады чалавек спрабаваў заступіцца за свайго сябра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG