Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Усіх, хто супраціўляўся, расстрэльвалі на месцы

Аляксандар Лукашэнка 11 кастрычніка праводзіць прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ. Радыё Свабода асьвятляе падзею ў рэжыме рэальнага часу.

12:08 11.10.2013
12:05 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Мы наводзілі жалезны, жорсткі парадак. Але нікому спуску не давалі. Але пры гэтым ты павінен сам быць чыстым. Калі ты змагаесься з карупцыяй, не дай Бог, цябе народ западозрыць. Калі будучы кіраўніком краіны мільён атрымаў ў выглядзе хабару, ты нідзе гэта не схаваеш.
12:02 11.10.2013


Кожны вечар, калі мне даводзіцца ўкладваць малыша спаць, ён мне кажа: «Так, тэлевізар нельга глядзець, ты мне распавядаеш гісторыю. Як, зноў пра вайну?». «Ізноў пра вайну». У мяне ўжо няма гісторый гэтых: кожны вечар — пра вайну. Пра Сталіна, пра Гітлера, як яны плянавалі гэтую апэрацыю. Пацанёнак, трэці кляса, — пра вайну і пра вайну цэлы год
11:56 11.10.2013


Я саплівым хлапчуком, прэзыдэнтам сутыкнуўся з бандытызмам. Я вырашыў прыняць радыкальнае рашэньне. Лавушкі зрабілі. Усіх бандыдтаў, хто супраціўляўся, расстралялі на месцы. Не знаходзіў іншага мэтаду адказаць на разбой як даць у морду. Бандыт разумее толькі тады, калі ты размаўляеш на яго мове. Але не трэба зарывацца. Калі справядліва – зразумеюць. Каліт не, то будзе яшчэ большы крымінал.

Мы трансьлюемся на палову Расеі да Ўралу. Калі я буду маніць, зь мяне будуць сьмяяцца.
11:52 11.10.2013


Мы не даруем. Мы не адмянілі сьмяротнае пакараньне. Я не лічу, што гэта добра, што ў нас ёсьць сьмяротная кара. Але не я вінаваты, што яна захоўваецца. Ёсьць у краіне працэсы такія, дзе трэба прымяняць сьмяротную кару.
11:46 11.10.2013

Камэнтуе аглядальнік Свабоды:


Паціху, асьцярожненька (пакуль без вялікага эмацыйнага надрыву), але Лукашэнка пачынае «наяжджаць» на расейскіх кіраўнікоў, указваць на вінаватых у праблемах «саюзнай дзяржавы». «Народ зачакаўся нейкай дынамікі станоўчай ў рамках саюзнай дзяржавы. Але гэта — пытаньне да мяне», — заявіў беларускі кіраўнік. Зноў усплыў тэзіс пра тое, што Расея тармозіць інтэграцыю. Больш за тое, паводле Лукашэнкі, расейскі ўрад адмяніў «саюзны саўмін» з-за гісторыі з Керымавым.
11:41 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Народ зачакаўся станоўчай дынамікі ў пытаньні саюзнай дзяржавы. Але гэта пытаньне не да мяне.
11:39 11.10.2013
11:36 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Пра вучэньні НАТО:
Мы пра гэта скажам, але адзін раз. Мы не будзем крычаць, віжжаць. Можа міністар нешта скажа. Але толькі ў такім чалавечым ключы.

Чаго нам крычаць? Яны на вушы паднялі ўсе свае сілы і сродкі. Мы ж не зьбіраліся балістычныя ракеты пускаць. Навошта такі кантроль?
11:29 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Вельмі шкада, што цэнтральныя расейскія каналы, СМІ заўважаюць бяду, нейкі катаклізм, забілі, разбурылі, чым добрыя факты гэтых стасункаў. Мы і сабраліся, каб і гэтыя пытаньні абмеркаваць.
11:21 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Глябальны фінансавы крызыс закрануў усе краіны, і нас у тым ліку. Гэта нэгатыўна адбілася на тэмпах эканамічнага разьвіцьця, ўскладніла экспарт прадукцыі і паслуг. У гэтай сувязі Беларусі і Расеі як ніколі важна быць разам, каб больш пасьпяхова пераадольваць тыя праблемы, якія падкідвае нам сусьветны рынак
11:16 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Адкажу на вашы пытаньні не дзеля піяру, як пішуць некаторыя паважаныя выданьні. Ну што зробіш некаму ў Беларусі піярыць лягчэй, чым мне ў Беларусі, бо вы бачыце, што мы не закрытыя для расейскіх СМІ. Усе нават гадкія каналы трансьлююцца на Беларусь. І парадачныя каналы, якія адзначаюць юбілеі таксама трансьлююцца на нашу Беларусь. З рознымі “Бацька-1”, 2, 3,4. Мы не закрываем прасторы для іх.
11:06 11.10.2013
Пачалася прэс-канфэрэнцыя. Напачатку Аляксандар Лукашэнка заявіў:

Адмыслова для вашага прыезду мы не рэтушавалі рэчаіснасьць. Канечне, падлогу падмялі.
10:33 11.10.2013
Сустрэчы Лукашэнкі з расейскімі журналістамі сталі традыцыйнымі.

Вось як гэта было ў розныя гады:
10:32 11.10.2013
Сачыце за абнаўленьнямі.
XS
SM
MD
LG