Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэль-2013: Фаварыт — Малала. У Бяляцкага шанцы невысокія


Малала Юсафзай
Малала Юсафзай
У панядзелак у Стакгольме пачнуць аб’яўляць ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. Адным з галоўных кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру зьяўляецца юная актывістка з Пакістану Малала Юсафзай.

Дырэктар Інстытуту дасьледаваньняў міру Крысьціян Берг Харпвікен заявіў, што Малала зьяўляецца фаварытам на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру, адзначыўшы, што прысуджэньне ў 2012 годзе гэтай прэміі Эўразьвязу было ўспрынята неадназначна.

16-гадовая Малала ўжо атрымала шэраг прэстыжных міжнародных прэмій за дзейнасьць у падтрымку адукацыі для дзяўчынак. У кастрычніку 2012 года яна была цяжка параненая талібамі, пасьля чаго праходзіла лекаваньне ў Вялікабрытаніі.

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі таксама намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру сёлета, але яго шанцы букмекеры расцэньваюць досыць нізка — як 1 да 69.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG