У Лёндане адбылася цырымонія ўзнагароджваньня пакістанскай дзяўчыны Малалы Юсуфзаі прэміяй імя расейскай журналісткі Ганны Паліткоўскай. У 2012 годзе на Юсуфзаі напалі талібы і спрабавалі яе забіць. Малала актыўна выступала і пасля лекаваньня працягвае выступаць за роўныя правы дзяцей — хлопчыкаў і дзяўчынак — на адукацыю.
Малала Юсуфзаі з 11 гадоў вяла блог для брытанскай мэдыйнай карпарацыі Бі-бі-сі , распавядаючы аб становішчы ў аднагодкаў і бацькоў, якія жывуць у пакістанскім рэгіёне Сват. Яна пісала і аб бясчынствах ваеўнікоў.
Юсуфзаі, якой цяпер 16 гадоў, працягвае вучобу ў Бірмінгеме, куды пераехала разам зь сям’ёй у сувязі з доўгім лекаваньнем і некалькімі апэрацыямі — пасьля раненьняў.
Прэмія імя Ганны Паліткоўскай, забітай у Маскве ў 2006 годзе, была заснаваная ў 2007 году міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Reach All Women in War. Ёю адзначаюцца жанчыны, якія займаюцца абаронай правоў у раёнах ваенных дзеяньняў.