Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч: «Для нас самая лепшая прэмія — пабачыць Бяляцкага на волі»


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абвясьціў Алеся Бяляцкага ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла на восеньскай сэсіі ў Страсбуры. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч спадзяецца, што гэта нейкім чынам паспрыяе і прыцягненьню ўвагі міжнароднай супольнасьці да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

«Мы вельмі рады за Алеся і лічым, што Бяляцкі абсалютна варты гэтай прэміі, менавіта прэміі Вацлава Гаўла. Я нават сказаў бы, што яны вельмі падобныя: Алесь таксама пачынаў свой шлях у праваабарончую дзейнасьць як літаратар, дырэктар музэя Максіма Багдановіча. Дарэчы, яны і сустракаліся, калі Алесь Бяляцкі асабіста атрымліваў з рук Вацлава Гаўла прэмію „Homo homini“ („Чалавек — чалавеку“). Я таксама прысутнічаў і вельмі добра памятаю гэту сустрэчу. Нам з Алесем удалося нават паразмаўляць з Вацлавам Гаўлам. Таму, натуральна, мы ўсе вельмі рады і спадзяемся, што гэта нейкім чынам паспрыяе і прыцягненьню ўвагі міжнароднай супольнасьці да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і, можа, паспрыяе як найхутчэйшаму вызваленьню ўсіх палітвязьняў і самога Алеся Бяляцкага. І, вядома, для нас самая лепшая прэмія, так бы мовіць, — гэта хутчэй пабачыць яго на волі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG